Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

liczman, ~u

м.

1. фішка;

grać o ~y — гуляць на фішкі;

2. збітая (зацяганая) фраза

licznie

у вялікай колькасці

licznik

м.

1. лічыльнік;

licznik gazowy — газавы лічыльнік;

2. мат. лічнік

liczny

шматлікі

liczyć

licz|yć

незак.

1. лічыць;

~yć dni — лічыць дні;

2. лічыць; налічваць; улічваць;

klasa ~y 20 osób — клас налічвае 20 вучняў; у класе 20 вучняў;

~y sobie 50 lat — яму (ёй) 50 гадоў (год);

nie ~ąc reszty — не лічачы ўсяго іншага (астатняга);

3. na kogo/co разлічваць; спадзявацца на каго/што;

~ę na wygranie w loterii — я разлічваю выйграць у латарэю

liczyć się

незак.

1. лічыцца;

2. лічыцца; браць у разлік; улічваць;

liczyć się ze słowami — лічыцца са словамі

liczydło

н. лічыльнікі

liczygrosz

м. скнара, скупяндзя, жмот, жмінда

liczykrupa

ж.; гл. liczygrosz

Lida

ж. г. Ліда