Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

emitować

незак.

1. пускаць (выпускаць) у абарот (грошы, каштоўныя паперы);

2. выпраменьваць, вылучаць;

3. трансляваць, перадаваць, паказваць

emocja

emocj|a

ж. эмоцыя; хваляванне; перажыванне;

zaniemówić z ~i — анямець (страціць мову) ад хвалявання

emocjonalny

emocjonaln|y

эмацыянальны;

przeżycia ~e — эмацыянальныя перажыванні

emocjonować

незак. хваляваць, узрушаць, выклікаць эмоцыі

empire

empir|e

нескл. або ~u м. [ampir]

1. ампір;

2. ~y мн. мэбля ў стылі ампір

empiria

ж. філ. эмпірыя; досвед

empiriokrytycyzm, ~u

м. эмпірыякрытыцызм

empirowy

[ampirowy] у стылі ампір; ампірны

empirycznie

філ. эмпірычна

empiryczny

філ. эмпірычны