Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

stracić

зак.

1. страціць;

stracić zdrowie — страціць здароўе;

stracić czas — страціць час;

2. do kogoпрайграць каму;

3. na czym страціць (якасць; уласцівасць);

stracić na aktualności — страціць актуальнасць; перастаць быць актуальным;

stracić na fantazji — сціхнуць; прыціхнуць; уціхамірыцца;

stracić na humorze — засумаваць;

stracić na sile — аслабець;

nic nie stracić na urodzie — заставацца прыгожым (прыгожай);

4. kogoпакараць смерцю;

stracić przytomność (zmysły) — страціць прытомнасць; самлець;

stracić do czego serce — перастаць любіць што; страціць інтарэс да чаго

stracić się

зак.

1. знікнуць; згубіцца;

2. уст. згубіцца; заблукаць;

3. разгубіцца

stracony

stracon|y

1. страчаны;

~y czas — страчаны час;

2. знішчаны, загублены;

(jeszcze) nic ~ego — яшчэ не ўсё страчана;

stoją na ~ej pozycji — яны адстойваюць безнадзейную справу;

~y człowiek — прапалы (прапашчы) чалавек;

3. дарэмны; марны

stragan, ~u

м. латок, ларок

straganiarka

ж. латочніца

straganiarz

м. латочнік

strajk, ~u

м. забастоўка; страйк; стачка;

strajk okupacyjny — сядзячая забастоўка;

strajk głodowy — галадоўка

strajkować

незак. баставаць; страйкаваць

strajkowy

strajkow|y

забастовачны;

akcja ~a — забастовачны рух;

płaca ~a — грашовая дапамога забастоўшчыкам

strajkujący

м. забастоўшчык