najeżony
najeżon|y
1. натапыраны;
~e włosy — натапыраныя валасы;
2. перан. ашчацінены;
szeregi ~e lasem dzid — шэрагі, ашчаціненыя лесам дзідаў;
sytuacja ~a trudnościami — цяжкія (складаныя) абставіны
najeżyć
najeży|ć
зак.
1. натапырыць;
kot ~ł sierść — кот натапырыў поўсць;
2. наставіць; выставіць наперад;
~ć bagnety — выставіць штыкі
najęty
наняты;
krzyczy jak najęty — крычыць (раве) на ўсё горла; крычыць як наняты
najgorszy
najgorsz|y
найгоршы;
w ~ym wypadku — у найгоршым выпадку;
~e jest to, że ... — самае горшае тое, што...
najgorzej
найгорш;
nie najgorzej — не самае горшае, не найгорш
najistotniejszy
самы істотны, найістотнейшы
najlepszy
najlepsz|y
найлепшы;
w ~ym wypadku — у найлепшым выпадку;
~e, co możemy zrobić, to ... — самае лепшае, што мы можам зрабіць, гэта...;
~e życzenia — найлепшыя пажаданні