Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

kształtować

kształt|ować

незак. фарміраваць; вызначаць;

prasa ~uje opinię publiczną — прэса фарміруе грамадскую думку

kształtować się

kształt|ować się

незак. фармавацца; складвацца; вызначацца;

bezrobocie ~uje się na poziomie dwudziestu procent — беспрацоўе складваецца на ўзроўні дваццаці працэнтаў

kształtowanie

н. фарміраванне;

kształtowanie charakteru — фарміраванне характару

kto

хто;

kto to jest? — хто гэта?;

kto bądź — хто-небудзь;

sprawdź, kto przyszedł — паглядзі, хто прыйшоў;

kto rano wstaje, temu Pan Bóg daje прык. хто рана ўстае, таму Бог дае; хто дбае, той і мае

ktokolwiek

1. хто-небудзь;

2. хто б ні

ktoś

1. хто-небудзь; хтось;

2. нехта

którędy

кудою, кудой; дзе (якім шляхам);

którędy się do pana idzie? — як да вас прайсці?;

którędy on tu wszedł? — як ён сюды зайшоў?;

którędy pójdziesz nad jezioro? — кудою ты пойдзеш на возера?;

szli drogą, którędy nikt nie chodzi — яны ішлі па дарозе, па якой ніхто не ходзіць;

którędy bądź — любым шляхам;

którędy indziej — іншым шляхам

którędykolwiek

куды б, кудой бы; любым шляхам;

którędykolwiek pójdziesz, będziesz w domu za godzinę — якой бы дарогай ты ні пайшоў, будзеш дома праз гадзіну

którędyś

нейкім шляхам

który

któr|y

каторы, які;

~y bądź — які-небудзь;

~ą książkę chcesz? — якая кніга табе патрэбна?;

~ego dzisiaj mamy? — якое сёння чысло?;

~a godzina? — колькі зараз часу?;

o ~ej (godzinie) masz pociąg? — калі (у які час; а якой гадзіне) адыходзіць твой цягнік?;

dziewczyna, z ~ej siostrą rozmawiałem — дзяўчына, з чыёй сястрой я размаўляў