Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні

Пал ’страсць, заўзятасць’; абл. ’павышаная тэмпература цела пры хваробе; гарачка’ (ТСБМ), ’спёка’ (Касп.), ’гарачка’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Рус. пал ’стэпавы, лясны пажар’. Бязафіксны дэрыват ад паліць (гл.) (Фасмер, 3, 190).

Пала́ ’крысо; кавалак тканіны ў натуральную шырыню (як саткана); полка’. Рус. пола́, укр. пола́, ст.-рус. пола ’кавалак тканіны, заслона’, балг. по́ла ’крысо’. Прасл. pola. Ад пол ’старана, палавіна’ (гл.) (Праабражэнскі, 2, 90; Фасмер, 3, 306).

Палабізава́ць ’лізнуць, паласавацца трошкі’ (Нар. лекс., полац.). Гл. лабзаваць.

Палаве́ць ’паспяваць (аб жыце, аўсе і пад.)’ (Ант. бел. нар. песні, 170), полове́ты ’тс’ (Выг.). Рус. полове́ть ’тс’. Да палавы1 (гл.).

Палаво́ддзе ’паводка’ (Грыг.), поліводзь ’мелкаводдзе на разлівах’ (ТС). Рус. половодье, укр. половіддя ’тс’. Ад полый (гл.) і вада (Фасмер, 3, 312).

Палавы́1 ’які мае бледна-жоўты колер’ (ТСБМ, Гарэц., Мал., Сцяшк. МГ, Бяльк., Булг., Нар. сл.), полову́ ’тс’ (ТС). Рус. поло́вый, полово́й ’бледна-жоўты, бляклы’, укр. поло́вий ’жоўты, чырвона-жоўты’, ст.-рус. половъ ’бледна-жоўты, бляклы’, ст.-слав. плавъ, польск., в.-, н.-луж. płowy ’бляклы, саламяны’, чэш., славац. plavý ’бляклы, буланы, бледна-жоўты’, серб.-харв. пла̑в, пла́ва, пла́во ’блакітны, светлавалосы’, славен. plàv, pláva ’блакітны’, балг. плав ’бледна-жоўты’. Прасл. polvъ. Роднасныя літ. pal̃vas ’буланы, бледна-жоўты’, ст.-в.-ням. falo ’бляклы, бледны, светлавалосы’, ст.-інд. palitás ’стары, сівы’, palitám ’сівыя валасы’, грэч. πολιός ’шэры’, лац. раlteō ’бледны’, pallidus ’бледны’ і інш. (Траўтман, 205; Вальдэ-Гофман, 2, 239; Фасмер, 3, 313; у Фасмера гл. і інш. літ-ру).

Палавы́2 ’хлеб, у якім палова жытняй мукі’ (Касп.), паловэ́й (хлеб) ’тс’ (Шн. 3, Нік. Очерки). Ад пол‑, палова (гл.).

Палаві́к1 ’вузкі доўгі дыванок з грубай тканіны, які рассцілаецца на падлозе’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Рус. полови́к ’тс’. Суфіксальнае ўтварэнне ад палавы < пол2 (гл.).

Палаві́к2 ’андарак’ (ДАБМ, 934). Да пала́ (гл.).

*Пала́дак, поладок ’добры стан спраў, лад’, поладком ’ладам, па-добраму’ (ТС). Афіксальны дэрыват ад паладзіць ’наладзіць’ < ладзіць (гл.).

Паладзі́н ’доблесны рыцар, адданы свайму гаспадару або даме’ (ТСБМ). З рус. палади́н ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), дзе праз ням. Paladin ад італ. paladino з лац. palatīnus ’дварцовы саноўнік’ (Фасмер, 3, 190).

Палажні́ца ’парадзіха’ (Сл. ПЗБ). З польск. położnica ’тс’.