Рада́нь ’раўніна’ (Ласт.). Гл. раўдань.
Ра́мцік ’кант’ (Ласт.). У выніку мены н > м ад рант (гл.).
Распато́рыць ’патраціць на пустое’ (Сцяшк. Сл.). Звязана з прато́рыць, праце́рці (Ласт.), гл. протар 2.
Ра́птуг ’залп’ (Ласт.). Відавочна, штучнае аўтарскае ўтварэнне на базе кораня рапт‑ (гл. рант, раптам), аформленага агрэсіўным суфіксам.
Раку́шка ’маленькая ракавіна’ (ТСБМ), ’чарупка, шчарупка’ (Ласт., Мат. Гом.), рэту́шка ’тс’ (Ян.). Магчыма, з рус. ракушка. Гл. ра́кавіна 2.
Ракато́рхацца ’разварушыцца, расшавяліцца’ (Ласт.: рус. разбодриться). Дээтымалагізацыя ў выніку страты словаўтваральнай структуры, звязанай з гутарковым “паглынаннем” фіналі прэфікса, параўн. раскату́рхаць (гл.).
Раўда́нь, раўдо́нь ’нізкі, роўны і шырокі бераг ракі, абалонь’ (Ласт.). Няясна; магчыма ў выніку перастаноўкі зычных з раўнадзь ’раўніна’. Гл. раўнядзь, роўнядзь.
Растарма́ха ’нехлямяжы, нязграбны чалавек’ (Ласт.), растармаха́ны ’раскудлачаны’ (Сл. ПЗБ), растармэ́ха ’неахайны чалавек’ (Сцяшк. Сл., Сл. рэг. лекс.), растармэ́ханы ’неахайны’, растармасі́ць ’разарваць, тузаючы’ (Нас.). Гл. тармасіць.
Распрэ́гчы ’вызваліць каня ад вупражы’ (ТСБМ), разпрагчы́ ’тс’ (Ласт.). Параўн. рус. распря́чь ’тс’, славен. razpreči ’тс’, балг. разпре́гна ’тс’ і інш. Прасл. *orz‑pręgti, гл. упрэгці.
Расфуфы́ра ’краля, модная, модніца’ (ТСБМ; міёр., З нар. сл.). Да фуфырыцца ’надувацца’, магчыма, запазычанага з рус. фуфыриться ’тс’, паводле Фасмера (3, 212), анаматапеічнага паходжання, якое перакладаецца як надыма́цца (Ласт.).