Саўлы́га ’грубы чалавек’ (Мат. Маг.). Відаць, з шалы́га ’махляр’ (Нас.) (гл.) пад уплывам соўгаць(ца).
Саўмі́ла, соўмэ́ла ’чалавек, які соўгаецца без мэты’ (драг., Нар. лекс.). Ад *соўмаць з суф. ‑іла, параўн. укр. совману́ти ’толкнуть, піхнуць’, совма́нитися ’рухацца, хадзіць туды і сюды’, якое, магчыма, да *sovati (гл. соваць). Няясным застаецца ‑м‑.
*Саўпнуць, совпну́ты ’тыкнуць, упікнуць’ (Клім.), со́впатысь, совпну́тысь ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. палес. со́впатысʼ ’тыкацца; таўчыся’, совпну́ти ’тыкнуць; упікнуць’. Анікін, Этимология–1982, 67, 70 узнаўляе прасл. *sъlpati (sę) — ст.-слав. сльпати, сълпати ’цячы’. Далей да групы славянскай лексікі, аб’яднанай пад *solpati ’салупаць’ (гл. салупаць).
Саўсе́ня ’тоўчаная бульба з цыбуляй’ (смарг., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (4, 374), з літ. sausiẽne ’тс’.
Саўсі́м ’зусім’ (Некр., Шат., Бяльк., Янк. 3., Нар. лекс., Жд. 1), саусём, саўсе́м, саўсі́м ’тс’ (Сл. ПЗБ), саўсём, сусі́м ’тс’ (мін., Жыв. сл.). З прыст. с‑, са‑ і тв. склону займ. увесь; Карскі 2-3, 76; Шуба, Прыслоўе, 149. Параўн. зусім.
*Саўсюкі́, соўсюкі́ ’назва раслін з невянучымі кветкамі’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Сл. ПЗБ (4, 524), з літ. sausiùkai ’тс’.
Саўта́цца ’ісці хістаючыся; швэндацца, хадзіць без справы’ (глус., Янк.). Лаўчутэ, Балтизмы, 130 узводзіць да літ. siautóti ’разбягацца ва ўсе бакі’, siaũsti ’бегаць, гарэзіць, дурэць’.
Са́ўча ’сват’ (Мат. Гом.). Фармальна да імя Сава, Саўка з пеяратыўным суф. ‑ча. Семантыка няясная. Магчыма, звязана са святам Савація‑пчаляра, які прыходзіўся на 23 верасня па старому стылю — пад час восеньскіх вяселляў.
Сафі́т, софі́т ’падшыўка дошак да столі’ (ТС), су́фіт, суфэ́т ’столь’ (Сл. Брэс.). Этымалагічна тое ж, што і літар. сафі́т ’паверхня якой-небудзь архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу’, ’прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло і інш.’ (ТСБМ). З італ. soffiito ’столь’ (ТСБМ, там жа) праз заходнееўрапейскія мовы; у першым значэнні праз польск. sufit ’ніжняя паверхня столі; столь’; гл. SWO, 710.
Саф’я́н ’мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі’ (ТСБМ), сапʼя́н ’тс’ (ТС). Рус. сафья́н, укр. сапʼя́н, сафʼя́н, польск. safian, чэш., славац. safián, балг. сахтия́н. Праз цюркскія мовы, параўн. тур., балкар., карач. saxtijan ’тс’, крым.-тат., кыпч. saktyjan (гл. Радлаў, 4, 256, 282; Фасмер, 3, 566) з перс. sextijān ’тс’ (гл. Праабражэнскі, 2, 254; Махэк₂, 535), якое звязана з пярс. sext ’моцны, цвёрды’ (Локач, 140). Этымалогія Міклашыча (287) і Брукнера (479) ад назвы горада Саффі у Марока аспрэчваецца Літманам (гл. Фас мер, 3, 566). Ст.-бел. сафьянъ, сафьанъ, сафиянъ з той жа крыніцы, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 115.