Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Перла (пэрла) ’панцак’ (глыб., ЛА, 4). З пе́рл(а) ’жэмчуг’ у выніку пераносу значэння паводле падабенства колерам ячных круп з жэмчугам. Параўн. рус. перлавая крупа > перловка ’тс’, перловый цвет ’жамчужны, белы, з шызым адценнем’ (Даль, 3, 101).

Перламу́тр ’каштоўнае цвёрдае рэчыва ўнутры некаторых ракавін’ (ТСБМ), пірламу́трік ’перламутравы выраб’ (Юрч. СНЛ). Праз рус. перломутр запазычана з ням. Perlemutter, Perlenmutter < с.-в. ням. bërlinmuoter — калька з с.-лац. mater perlatum ’маці жэмчуга’, як і франц. mère‑perle, ісп. madreperla, англ. mother of pearl ’тс’ (Фасмер, 3, 242; Васэрцыер, 170).

Пе́рнаць ’пасцель, пярына’ (лід., Ант.), пірнач ’пярына, пуховы матрац, пухавік’, пернач ’тс’ (Сл. Брэс., Нар. лекс., Нар. сл.). З польск. piernat ’матрац, набіты пер’ем’, у якім суф. ‑at быў заменены на ‑аі(ь і ‑ач. Гл. пярнсіт.

Пе́рнік1 ’перапечка з пшанічнай мукі на мёдзе’ (Нас., Сцяшк. Сл., Шпіл., Нікан., Вешт., Шат., Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ; Нік. Очерки; смал., Даль). З польск. piernik < pierznik ’печыва з мёдам і духмяным перцам’, якое да першаснага *pьpьrnikъ з прасл. *pьpьrь > пе́рац (гл.) (Кюнэ, Poln., 86; Брукнер, 409).

Пе́рнік2 ’насыпка’ (дзятл., шкл., ЛА, 4) — з на‑пернік < па перʼе. Да пяро́ (гл.).

Пе́рнік3 ’перапляценне на перакрыжаваннях абручоў у кошыку (гняздо для рэбраў)’, ’ткацкі ўзор “у пернікі” — ператыканне’. (ТС). Да пернік1 (перанос семантыкі паводле падабенства).

Пе́рніца ’перачніца’ (Нас., Лруш.). З больш старога пьпьр‑ ннца < пьпьрь > перац (гл.). Аналагічнае выпадзенне ў польск. р terno < pierzno, pierny < pierzny.

Перныш ’пярына’ (Булг.) — варыянт формы пернач з даволі рэдкім суф. ‑ЫШ (гл. пернаць). Да пяро (гл.).

Пе́ро, ц.-палес. пера ’пэндзлік з пер’я для роспісу посуду’ (Вярэі!.). У выніку пераносу значэння ’пяро птушкі’ > ’пэндзлік, зроблены з пер’я’. Да пяро (гл.).

Перо́н ’пасажырская платформа’ (ТСБМ). Праз рус. ці польск. мовы з франц. perron ’пад’езд, ганак’.

Перс, беласт. перс, перса, бере ’адрэзак зямлі шырэй загона’ (Смул.), які ўключае як ’разору’, так і ’насып’. Абрэмбска–Яблонска (Зб. Аванесаву, 200–204) выводзіць беласт. словы з літ. pra‑peršis ’праталіна’, pra‑perša, рг драг šis, pra‑parśa ^замёрзлае месца ў рацэ ці моры’. Параўн. перець} (гл.).

Пе́рса ’перхаць’ (петрык., Шатал.). З пёрка (гл. псірхі© аформлепае пад уплывам перса ’пілаванне’ (ПСл), гл. пярса. Гл. таксама перець/. Параўн. рус. перша ’перхаць’, а таксама лаг. parsiu̯s ’шматкі, камякі попелу, снегу’, perstai ’ісці дробнымі сняжынкамі’ < і.-е. parsa ’пыл’ (Траўтман, 207).