Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Мэвы ’чайкі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). З польск. mewa ’чайка’, якое з ням. Möwe ’тс’ < с.-в.-ням. mäwen ’крычаць’.

Мэглух ’шматок’ (Бяльк.). З мэтлух ’тс’. Да мотлах (гл.).

Мэдзіцца ’прымервацца да справы, меціцца яе зрабіць, доўга збірацца рабіць’ (дзярж., Нар. сл.; Калюга, КТС). У выніку кантамінацыі лексем мэта і мудзіць < мудик (гл.).

Мэйсар ’спецыяльны шавецкі нож’ (гродз., Нар. сл.). З ням. Messer ’нож’ (магчыма, праз ідыш).

Мэ́каць ’утвараць працяжныя гукі «мэ-мэ» (пра некаторых жывёл)’ (ТСБМ; ц.- і ўсх.-палес., ДАБМ, к. 302), ’падаваць голас (пра цяля)’, (ТС). Гукапераймальнае. Параўн. ме́каць, мі́каць (гл.).

Мэкнуць ’ударыць’ (гор., Мат. Маг.). Да шмя́кнуць (гл.).

Мэкшты ’балеткі’, ’льняныя, канапляныя палатняныя тапачкі для дзяцей, нябожчыкаў’ (паст., астрав., воран., шальч., віл., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mekštas, mäkštas ’тапачка з нітак’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 95).

Мэлдацца ’валтузіцца’ (ашм., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. maltis ’круціцца, ёрзаць’, ’важдацца, валтузіцца’, ’праціскацца’. ’.

Мэлес ’від варэння’ (пін., Нар. лекс., Сл. Брэс.), мэляс ’смажаная морква’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да мелес (гл.).

Мэльду́нок ’данос’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. meldunek < і meldować ’данрсіць’.