◎ Наваждоліць ’намазаць што-н., больш чым трэба’ (віл., Нар. сл.). Гл. важджоліць, дазволіць.
◎ Навазголіваць ’намазваць, замазваць’ (Юрч.). Гл. дазволіць.
◎ Навазёкацца ’наваждацца, набрацца клопату з чым-н.’ (Нас.). Да дазіцца ’важдацца’ з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. мазюкаць (ад мизаць) і пад.
◎ Навазю́рыць ’разліць, размазаць’ (Жд. 2). Гл. дазюрыць.
Нава́ла ’стыхія, напасць’ (БРС, Байк. і Некр.), ’напасць, нападзенне’ (Касп.), ’бяда, гора’ (Сцяшк.), ’прымус, непрыемная прэтэнзія, патрабаванне; нападзенне; бура’ (Др.-Падб., Гарэц.), ’націск’ (Яруш.), польск. nawała ’націск, вялізны наплыў; стыхія’, ’навальніца’, ’прымус’. Да *valъ, valiti, параўн. валі́ць ва́лам ’ісці вялікай масай, натоўпам’.
◎ Навалаводзіць ’навадзіць, навазіцца’ (Шат.). Гл. далаао- дзіць.
На́валак ’паверх’ (Гарэц.). Паводле Гарэцкага, «слова рэдкае і старое»; вядома на ўсходзе беларускай моўнай тэрыторыі, параўн. смал. на́валыкъ ’тс’ (Мат. Смал.). Да валачы́ць, валаку́, што адпавядала спосабу пабудовы, параўн. сволак ’кладзь, якая служыла апорай страхі на сохах’, рус. дыял. наволокъ ’заліўны луг з навалочанай вадою глебай’, палеск. наста́ва ’паверх’ і інш.
На́валач ’зброд’ (БРС), ’дрэнны, шкодны чужы чалавек’ (Сцяшк.), ’чужыя людзі, перасяленцы’ (стаўбц., З нар. сл.). Укр. на́волоч ’зброд’. Хутчэй за ўсё шляхам адваротнай дэрывацыі ад навалачы́цца ’напрыходзіць, назбірацца’, што ў сваю чаргу ад валачы́цца ’цягацца’.
На́валка ’чахол на падушку’ (БРС, Сцяшк., Бяльк.), рус. на́волока ’тс’. Беларуская форма з на́валака ’тс’, відаць, успрынятая як звычайная форма пры памянш. на́валачка; гл. наст. слова.
Навалочка ’мяшок’ карэл. (Шатал.), на́валачка ’навалка’ (БРС, Сцяшк.), на́вылычка ’памянш. ад на́вылка’ (Бяльк.), рус. на́волочка ’навалка’, польск. дыял. nawleczka, nawłoczka ’тс’. Ад навалачы́ць ’надзець, накрыць’, параўн. навалока ’бурка, доўгае адзенне з саматканага сукна’ (Сцяшк. Сл.).