Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

драма́цца несов., безл. дрема́ться

драма́ць несов. дрема́ть;

не д. — не дрема́ть;

на то́е і шчупа́к у мо́ры, каб кара́сь не драма́ўпосл. на то и щу́ка в мо́ре, чтоб кара́сь не дрема́л

драмгуртко́вец, -ко́ўца м. драмкружко́вец

драмгурто́к, -тка́ м. (драматы́чны гурто́к) драмкружо́к (драмати́ческий кружо́к)

драмлі́вы дремли́вый; сонли́вый

драндуле́т м., прост., шутл. драндуле́т

дра́нік м., кул. (оладья из тёртого картофеля) дра́ник

драні́ца ж.

1. (тонкая, узкая дощечка) дра́нка, драни́ца;

2. собир., только мн. дра́нка, дрань; щепа́; см. дра́нка

драні́чны дра́ночный

дра́нка ж., собир. дра́нка, дрань, щепа́