Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

закро́йны спец. закро́йный;

з. цэх — закро́йный цех;

~ная машы́на — закро́йная маши́на

закро́йшчык м. закро́йщик

закро́йшчыца ж. закро́йщица

закро́чыць сов. зашага́ть

закру́гленасць ж. закруглённость

закругле́нне ср.

1. прям., перен. закругле́ние; см. закруглі́ць;

2. (закруглённая часть чего-л.) закругле́ние;

на ~нні цягні́к прыпыні́ў ход — на закругле́нии по́езд приостанови́л ход

закру́глены прям., перен. закруглённый; см. закруглі́ць

закруглі́цца сов., прям., перен. закругли́ться

закруглі́ць сов., прям., перен. закругли́ть;

з. ву́гал — закругли́ть у́гол;

з. фра́зу — закругли́ть фра́зу

закругля́цца несов., возвр., страд. закругля́ться; см. закруглі́цца, закругля́ць