Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

welcome

[ˈwelkəm]

1.

interj.

віта́ем

Welcome home! — З прые́здам! Зь вярта́ньнем!

2.

n.

1) віта́ньне n.

2) сардэ́чная сустрэ́ча

You will always have a welcome here — Вы заўсёды бу́дзеце тут жада́ным го́сьцем

3.

v.t.

1) сардэ́чна віта́ць

2) гасьці́нна прыма́ць

4.

adj.

1) пажада́ны, прые́мны

a welcome letter — пажада́ны ліст

2) быць запро́шаным

You are welcome to pick the flowers — Калі́ ла́ска, вы мо́жаце нарва́ць сабе́ кве́так

- wear out one’s welcome

- You are quite welcome

weld

[weld]

1.

v.

1) спа́йваць, зва́рваць

He welded two rods together — Ён спая́ў два пруты́

2) це́сна злуча́ць, гуртава́ць

Working together for a month welded them into a strong team — Супо́льная пра́ца на праця́гу ме́сяца спая́ла іх у мо́цную кама́нду

3) спа́йвацца

Some metals weld better than others — Некато́рыя мэта́лы спа́йваюцца лепш за і́ншыя

2.

n.

1) зва́рка, спа́йка f.

2) спа́йваньне n.

welder

[ˈweldər]

n.

зва́ршчык, спа́йшчык -а m.

welfare

[ˈwelfer]

n.

1) даста́так -ку m.; дабрабы́т -у m.

2) сацыя́льная апе́ка

welfare work

сыстэ́ма сацыя́льнага забесьпячэ́ньня

well

I [wel]

1.

adv. better, best

1) до́бра

The job was well done — Пра́ца была́ до́бра вы́кананая

Shake well before using — До́бра ўзбо́ўтайце пе́рад ужыва́ньнем

2) шмат; далёка

He is well past forty — Яму́ далёка за со́рак

3) у сапра́ўднасьці

I couldn’t very well refuse — У сапра́ўднасьці я ня мо́г адмо́віць

2.

adj.

1) до́бры, пра́вільны, у пара́дку

All is quite well with me — У мяне́ ўсё ў пара́дку

2) здаро́вы

I am very well — Я чу́юся зусі́м здаро́вым; Я ма́юся до́бра

3.

interj.

ну (выража́е зьдзіўле́ньне, зго́ду)

Well! Well! Here’s John — Ну і ну! Вось і Янка

Well, I’m not sure — Ну, я ня пэ́ўны

Well, what next? — Ну, а што дале́й?

- as well

- as well as

- do well

- get well

II [wel]

1.

n.

1) кало́дзеж -а m., сту́дня f.

2) сьвідраві́на f.

3) крыні́ца f.; жарало́ n.

4) пралёт е́сьвіцы); ша́хтавы або́ лі́фтавы ствол

2.

v.i.

1) біць крыні́цай, хлы́нуць

2) наліва́цца, напаўня́цца

Tears welled up in her eyes — Ейныя во́чы напо́ўніліся сьлязьмі́

well sweep

n.

жураве́ль -ўля́ m. (пры сту́дні)

wellbeing

[,welˈbi:ɪŋ]

n.

дабрабы́т -у m.; памы́снасьць f.

wellhead

[ˈwelhed]

n.

крыні́ца f.; жарало́ n.

Wellington

[ˈwelɪŋtən]

г. Уэ́лінгтан