Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

again

[əˈgen]

adv.

1) ізно́ў, яшчэ́ раз

Try again — Спрабу́й яшчэ́

2) апрача́ таго́, прыты́м; да таго́

And then again, what do his fine words amount to? — А прыты́м, да чаго́ ж зво́дзяцца яго́ныя прыго́жыя сло́вы?

3) з друго́га бо́ку, ізно́ў

These again are more expensive — Гэ́тыя, ізно́ў жа — даражэ́йшыя

- again and again

- time and again

- as much again

again and again, time after time, time and again

раз за ра́зам, раз-по́раз, неаднаразо́ва

against

[əˈgenst]

prep.

1) супро́ць, су́праць; насупро́ць

against the law — супро́ць зако́ну

against the wind — супро́ць ве́тру

2) па

Rain beats against the window — Дождж б’е па вакне́

3) да, на

over against the wall — зьве́рнуты тва́рам да сьцяны́

against a background — на фо́не

to save money against a rainy day — ашчаджа́ць гро́шы на чо́рны дзень

to store up food against the winter — запаса́цца е́жай на зіму́

to run against — натыкну́цца на не́шта

4) аб, на, да

She leaned against the fence — Яна́ прыхіну́лася да пло́ту

a ladder leaning against the wall — драбі́на, абапе́ртая на сьцяну́

5) ад

protection against fire — ахо́ва ад пажа́ру

against one’s will

супро́ць сваёй во́лі

agamic

[əˈgæmɪk]

adj. Biol.

ага́мны, бяспо́лы

agape

[əˈgeɪp]

1.

adv.

разя́віўшыся (ад зьдзіўле́ньня ці нечака́насьці)

2.

adj.

шыро́ка адкры́ты, разя́ўлены

with mouth agape — з разя́ўленым ро́там

agate

[ˈægət]

n.

1) ага́т -у m

2) прыла́да да палірава́ньня

3) Print. ага́т -у m (паме́р друка́рскага шры́фту)

agateware

[ˈægətwer]

n.

эмалява́нае судзьдзё

agaze

[əˈgeɪz]

1.

adv.

утаро́піўшы во́чы

2.

adj.

з утаро́пленымі вачы́ма