Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

acqiescent

[,ækwiˈesənt]

adj.

зго́дны; усту́плівы; згаво́рлівы

acquaint

[əˈkweɪnt]

v.t.

знаёміць; інфармава́ць

Let me acquaint you with your new duties — Дазво́льце пазнаёміць вас з ва́шымі но́вымі абавя́зкамі

Acquaint him with your scheme — Паінфарму́йце яго́, які́ ваш плян

- be acquainted with

- become acquainted with

acquaintance

[əˈkweɪntəns]

n., pl. -ances

1) знаёмы -ага m., знаёмая f.

He had many acquaintances but few friends — Ён меў шмат знаёмых, а́ле ма́ла пры́яцеляў

2) знаёмства; ве́даньне n.

I have some acquaintance with French, but I do not know it well — Я крыху́ знаёмы з францу́скай мо́вай, але ня ве́даю яе́ до́бра

a man of wide acquaintance — чалаве́к з шыро́кімі знаёмствамі

- cultivate the acquaintance of someone

- make the acquaintance of

acquaintanceship

[əˈkweɪntənsʃɪp]

n.

знаёмства, ве́даньне n.

Their acquaintanceship lasted many years — Іхнае знаёмства трыва́ла шмат гадо́ў

acquiesce

[,ækwiˈes]

v.i.

пагаджа́цца; згаджа́цца (моўчкі або неахвотна)

We acquiesced in their plan because we could not suggest a better one — Мы пагадзі́ліся зь і́хным пля́нам, бо не маглі́ запрапанава́ць ле́пшага

acquiescence

[,ækwiˈesəns]

n.

маўклі́вая зго́да f.

acquire

[əˈkwaɪr]

v.t.

1) набыва́ць; нажыва́ць, прыдба́ць

to acquire land — набы́ць зямлю́

2) здабыва́ць

He acquired an education — Ён здабы́ў асьве́ту

acquirement

[əˈkwaɪrmənt]

n.

1) набыцьцё, здабыцьцё n.

the acquirement of wealth — здабыцьцё бага́цьця

2) дасягне́ньне n.

Her musical acquirements are remarkable — Е́йныя дасягне́ньні ў галіне́ му́зыкі незвыча́йныя

acquisition

[,ækwɪˈzɪʃən]

n.

1) набыцьцё n.; ку́пля f.; прыдба́ньне n.

With the acquisition of ten rare books, the collection is unmatched — Пасьля́ набыцьця́ дзесяцёх рэ́дкіх кні́гаў гэ́тая кале́кцыя ня ма́е сабе́ ро́ўнай

2) набы́так -ку m.

The latest acquisition is a painting by Rubens — Апо́шнім набы́ткам ёсьць карці́на Ру́бэнса

acquisitive

[əˈkwɪzətɪv]

adj.

пра́гны, прагаві́ты

A miser is acquisitive of money — Скна́ра пра́гны на гро́шы