Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

English Channel

[,ɪŋglɪʃˈtʃænəl]

прато́ка Ля-Манш

Englishman

[ˈɪŋglɪʃmən]

n., pl. -men

анге́лец -ьца m., англіча́нін -а m.

Englishwoman

[ˈɪŋglɪʃ,wʊmən]

n., pl. -women

анге́лька, англіча́нка f.

engrave

[ɪnˈgreɪv]

1.

v.t.

выраза́ць (на дрэ́ве, мэта́ле, шкле), гравірава́ць

2.

v.i. (on)

застава́цца, захо́ўвацца ў па́мяці

His mother’s face was engraved on his memory — Ма́тчын твар захава́ўся ў яго́най па́мяці

engraver

[ɪnˈgreɪvər]

n.

гравёр -а m.

engraving

[ɪnˈgreɪvɪŋ]

n.

1) гравірава́ньне n. (дзе́яньне)

2)

а) гравіро́ўка f. (дзе́яньне, малю́нак або́ на́дпіс)

б) гравю́ра f.

engross

[ɪnˈgroʊs]

v.t.

1) ца́лкам займа́ць; паглына́ць, ца́лкам захапля́ць (сьвядо́масьць, ува́гу, ду́мкі)

She was engrossed by the interesting story — Усю́ е́йную ўва́гу захапі́ла ціка́вае апавяда́ньне

2) піса́ць або́ перапі́сваць вялі́кімі лі́тарамі

3) манапалізава́ць

engrossed

[ɪnˈgroʊst]

adj.

ца́лкам заня́ты; паглыну́ты, ца́лкам захо́плены (пра ўва́гу, ду́мкі)

enjoin

[ɪnˈdʒɔɪn]

v.t.

1) зага́дваць, прадпі́сваць

2) Law забараня́ць

enjoy

[ɪnˈdʒɔɪ]

v.t.

1) це́шыцца; мець асало́ду або́ прые́мнасьць; быць задаво́леным

to enjoy life — це́шыцца жыцьцём

to enjoy a visit — прые́мна гасьцява́ць

How did you enjoy the book? — Як вам спадаба́лася кні́га?

2) мець; карыста́цца

to enjoy good health — мець до́брае здаро́ўе

to enjoy rights — карыста́цца права́мі

- enjoy oneself