Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

accrue

[əˈkru:]

v.i.

1) выраста́ць; бо́льшыцца

2) нараста́ць (пра працэ́нты)

- accrued income

- accrued interest

accrued income

заро́блены, але́ не атрыма́ны прыбы́так

accrued interest

наро́слыя, але́ ня вы́плачаныя працэ́нты

acculturation

[ə,kʌltʃəˈreɪʃən]

n.

акультура́цыя f., засвае́ньне і́ншай культу́ры

accumulate

[əˈkju:mjəleɪt]

1.

v.t.

зьбіра́ць; назапа́шваць; набыва́ць; памнажа́ць

He accumulated a fortune by hard work — Цяжко́ю пра́цаю ён сабра́ў бага́цьце

2.

v.i.

набіра́цца; нагрува́шчвацца; зьбіра́цца

Dust and cobwebs accumulated in the empty house — Пыл і павуці́ньне назьбіра́ліся ў пусты́м до́ме

accumulation

[ə,kju:mjəˈleɪʃən]

n.

1) нагрува́шчаньне; назапа́шваньне, зьбіра́ньне, памнажэ́ньне; набіра́ньне n.

2) прыро́ст -у m. (капіта́лу)

accumulative

[əˈkju:mjəleɪtɪv]

adj.

нараста́льны

accumulator

[əˈkju:mjəleɪtər]

n.

акумуля́тар -а m.

accuracy

[ˈækjərəsi]

n.

акура́тнасьць, дакла́днасьць f.

accurate

[ˈækjərət]

adj.

акура́тны, дакла́дны

You must be accurate in arithmetic — У арытмэ́тыцы трэ́ба быць дакла́дным