Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

corduroys

плі́савыя або́ вэльвэ́тавыя нагаві́цы

core

[kɔr]

1.

n.

1) агры́зак, асяро́дак -ка m. (сярэ́дняя ча́стка)

2) цэ́нтар -ру m., сэ́рца n., стры́жань -ня m.

3) су́тнасьць f.

4) Electr. жы́ла ка́бэлю

5) Geol. зямны́я не́тры

2.

v.t.

вырэ́зваць, вы́разаць (сярэ́дзіну я́блыка); выма́ць ко́стачкі з фру́ктаў

corespondent

[,koʊrɪˈspɑ:ndənt]

n., Law

суадка́зьнік -а m., суадка́зьніца f.

cork

[kɔrk]

1.

n.

1) ко́рак -ку m., кара́ ко́ркавага ду́бу

2) за́тычка f.

3) ко́ркавы дуб, ко́ркавае дрэ́ва

2.

v.t.

1) закарко́ўваць (пля́шку, бу́тлю)

2) затыка́ць за́тычкай

3) Figur. апано́ўваць, стры́мваць, зато́йваць (пачу́цьці)

4) чарні́ць падгарэ́лым ко́ркам

Cork

[kɔ:rk]

г. Корк

corked

[kɔrkt]

adj.

1) заткну́ты; пазатыка́ны; закаркава́ны; зашпунтава́ны (пра бо́чку)

2) (пра віно́) яко́е тхне ко́ркам, сапсава́нае благі́м ко́ркам

corkscrew

[ˈkɔrkskru:]

1.

n.

што́пар -а, ко́ркаця́г -а m.

2.

adj.

сьпіра́льны

corn

I [kɔrn]

1.

n.

1) кукуру́за f. (расьлі́на й зе́рне)

2) зе́рне (збажыны́)

3) Brit. збо́жжа n.

4) Scot., irish авёс, аўса́ m.

5) пясчы́нка, салі́нка f.е́рнетка со́лі)

6) informal кукуру́зная гарэ́лка

2.

v.t.

1) салі́ць

corned beef — пасо́леная я́лавічына

2) кармі́ць жывёлу кукуру́зай ці збо́жжам

3) засе́яць збо́жжам або́ кукуру́зай

II [kɔrn]

n.

мазо́ль -аля́ m.

corn cockle

Bot. куко́ль -ю m.

corn meal

кукуру́зная мука́