Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Sendai

[ˈsendaɪ]

г. Сэнда́й

sender

[ˈsendər]

n.

1) адпра́ўшчык -а, адпраўні́к -а́ m. (ліста́, тава́ру)

2) тэлегра́фны апара́т

send-off

[ˈsendɔf]

n.

про́вады pl. only, разьвіта́льны ве́чар або́ бясе́да

Senegal

[,senɪˈgɔ:l]

Сэнэга́л

senile

[ˈsi:naɪl]

1.

adj.

1) стары́, старэ́чы, састарэ́лы

2) кво́лы, хі́лы (ад ста́расьці)

3) Geol. вы́ветраны

a senile rock — вы́ветраная скала́

2.

n.

састарэ́лы -ага m., састарэ́лая f.

senility

[səˈnɪləti]

n.

1) ста́расьць f.

2) старэ́чая фізы́чная або́ разумо́вая кво́ласьць, ляда́шчасьць f.; старэ́чая зьдзеціне́ласьць

senior

[ˈsi:njər]

1.

adj.

1) старэ́йшы

John Parker senior — Джон Паркер-старэ́йшы

2) старэ́йшы паво́дле стано́вішча або́ вы́слугі гадо́ў

the senior class — старэ́йшая кля́са

2.

n.

1) старэ́йшая асо́ба

2) ста́ршы ра́нгам або́ вы́слугай гадо́ў

3) выпускні́к -а́ m., выпускні́ца f.

senior citizen

грамадзяні́н у стары́м ве́ку, пэнсіянэ́р -а m., пэнсіянэ́рка f.

senior high school

вышэ́йшыя кля́сы сярэ́дняе шко́лы (10, 11 і 12)

seniority

[si:nˈjɔrəti]

n., pl. -ties

1) старшынство́ n.

2) працо́ўны стаж