specimen
[ˈspesəmɪn]
n.
1) экзэмпля́р -а́ m., пры́клад -у m., асо́біна f.
2) тып -а m.
What a specimen! — Што за тып! Ну й тып!
queer specimen — дзіва́к -а́ m.
3) ана́ліз -у m., про́ба f.
specious
[ˈspi:ʃəs]
adj.
1) зру́чна вы́думаны
The teacher saw through John’s specious excuse — Наста́ўнік распазна́ў Я́нкаў вы́думаны вы́крут
2) до́брапрысто́йны, паказны́
a specious hypocrite — до́брапрысто́йны крываду́шнік
speck
[spek]
1.
n.
1) пля́мка f.; кра́піна, кра́пінка f.
2) ча́стачка, крупінка f.
a speck of dust — пылі́нка f.
2.
v.t.
пля́міць
speckle
[ˈspekəl]
1.
n.
кра́піна, кра́пінка f.
This hen is gray with white speckles — Гэ́тая ку́рыца шэ́рая ў бе́лыя кра́пінкі
2.
v.t.
зна́чыць кра́пінамі, пярэ́сьціць, сьпярэ́шчваць
speckled
[ˈspekəld]
adj.
пярэ́сты, рабы́; у кра́піны
speckled hen — пярэ́стая ку́рыца, ку́рка ра́бка
spectacle
[ˈspektəkəl]
n.
1) відо́вішча n.
2) публі́чны пака́з, выста́ва f.
3) Figur. пасьме́шышча n.
to make a spectacle of oneself — зрабі́ць зь сябе́ пасьме́шышча
spectacles
[ˈspektəkəlz]
n.
акуля́ры pl. only, пэнснэ́ n., indecl.
spectacular
[spekˈtækjələr]
adj.
ве́лічны, імпаза́нтны; эфэ́ктны