Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

tailoring

[ˈteɪlərɪŋ]

n.

краве́цтва n.

tailor-made

[,teɪlərˈmeɪd]

adj.

1) пашы́ты краўцо́м

2) зро́блены на замо́ву (пра во́пратку)

tails

а) рэ́шка (манэ́ты)

б) informal фрак -а m.

taint

[teɪnt]

1.

n.

1) пля́ма, зага́на f.

2) мара́льная пля́ма; га́ньба f.

2.

v.t.

пэ́цкаць, пля́міць; псава́ць (і мара́льна), зара́жаць

3.

v.i.

пэ́цкацца, пля́міцца; зара́жацца; псава́цца

Taipei

[,taɪˈpeɪ]

г. Тайбэ́й

Taiwan

[,taɪˈwɑ:n]

во́страў Тайва́нь

Taiyuan

[,taɪəˈɑ:n]

г. Тайюа́нь

Tajikistan

[tɑ:,dʒi:kɪˈstɑ:n]

Таджыкіста́н

take

[teɪk]

1.

v., took, taken, taking

1) браць

He took her by the hand — Ён узя́ў яе́ за руку́

2) хапа́ць

to be taken by surprise — быць засьпе́тым зьняна́цку

3) здабыва́ць

He took first prize — Ён узя́ў пе́ршую ўзнагаро́ду

4) убіра́ць

Wool takes a dye well — Во́ўна до́бра ўбіра́е фа́рбу

to take cold — засту́джвацца

5) займа́ць

it takes time and patience to learn how to drive an automobile — Трэ́ба час і цярплі́васьць, каб навучы́цца кірава́ць аўтамабі́лем

6) адыма́ць

if you take 2 from 7, you have 5 — Калі́ ады́меш два ад сямёх, застане́цца пяць

7) ве́сьці

Where will this road take me? — Куды́ гэ́тая даро́га мяне́ завядзе́?

8) право́дзіць, заво́зіць

Take her home — Завязі́ яе́ дамо́ў

9) прыма́цца

The vaccination did not take — Прышчэ́пка не прыняла́ся

2.

n.

1) здабы́ча (на палява́ньні); уло́ў -ву m.

a great take of fish — вялі́кі ўло́ў ры́бы

2) вы́ручка, збор (гро́шай)

3) кінака́дар -ра m.

- take aback

- take about

- take a drink

- take after

- take a photograph

- take a rest

- take a seat

- take a vacation

- take a walk

- take back

- take dictation

- take down

- take food

- take for

- take in

- Take it or leave it

- take off

- take one’s time

- take out

- take part

- take over

- take temperature

- take to

- take up

- take on

- take place

take a beating

а) быць мо́цна пабі́тым (за ка́ру)

б) пане́сьці вялі́кія стра́ты