Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

accordion

[əˈkɔrdiən]

n.

акардыён -а m.

accordionist

[əˈkɔrdɪənɪst]

n.

акардыяні́ст -а, гармані́ст -а m.; акардыяні́стка, гармані́стка f.

accost

[əˈkɔst]

v.t.

затры́мваць каго́, загаво́рваць да каго́, прычапля́цца да каго́

I was accosted by a stranger — Мяне́ зачапі́ў незнаёмы

accouche

[əˈku:ʃ]

v.i.

прыма́ць ро́ды

accouchement

[əˈku:ʃmɑ:nt]

n.

1) ро́ды -аў pl. only.

2) прыняцьцё ро́даў

account

[əˈkaʊnt]

1.

n.

1) раска́з -у m., апіса́ньне n.; падрабя́зная справазда́ча; тлумачэ́ньне n.

Please give me an account of everything — Калі́ ла́ска, раскажэ́це мне пра ўсё

satisfactory account — задавальня́ючае, дастатко́вае тлумачэ́ньне

2) раху́нак -ку m. (у банку)

current account — бягу́чы раху́нак

joint account — супо́льны раху́нак

3) лік -ку, падлі́к -у, раху́нак -ку m., разраху́нак -ку m.

to keep a written account of one’s spending — запі́сваць свае́ выда́ткі

4) ва́жнасьць, ва́ртасьць; кары́сьць f.

of no account — бяз зна́чаньня (ва́ртасьці)

to be of little account — мець малу́ю ва́ртасьць

To turn one’s time to good account — До́бра вы́карыстаць свой час

2.

v.i.

1) (for) тлума́чыць

This accounts for his behavior — Гэ́тым тлума́чацца яго́ныя паво́дзіны

2) здава́ць справазда́чу

You will have to account to the auditor — Табе́ трэ́ба бу́дзе даць справазда́чу аўды́тару

- bring to account

- by all accounts

- call to account

- give a good account of oneself

- keep account of

- of no account

- of some account

- on account of

- on my account

- on no account

- on one’s own account

- take account of

- take into account

- turn to account

accountability

[ə,kaʊntəˈbɪləti]

n.

адка́знасьць, справазда́чнасьць f.

accountable

[əˈkaʊntəbəl]

adj.

1) адка́зны (пе́рад кім за што)

Each person is accountable for his own work — Ко́жны чалаве́к адка́зны за сваю́ пра́цу

He is accountable to his superior — Ён адка́зны пе́рад сваі́м нача́льствам

2) вытлумача́льны

His bad temper is easily accountable: he has had a toothache all day — Яго́ны благі́ настро́й лёгка вы́тлумачыць: уве́сь дзень яму́ бале́ў зуб

accountancy

[əˈkaʊntənsi]

n.

пра́ца бухга́льтара, рахункаво́да; вядзе́ньне раху́нкаў, рахункаво́дзтва

accountant

[əˈkaʊntənt]

n.

бухга́льтар, рахункаво́д -а m.