Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

cancroid

[,kæŋˈkroɪd]

1.

adj.

1) ракападо́бны

a cancroid tumor — ракападо́бная пухлі́на

2) ракападо́бны

2.

n.

род ра́ку ску́ры

candid

[ˈkændɪd]

adj.

1) шчы́ры, адкры́ты

a candid reply — шчы́ры адка́з

2) справядлі́вы, бесстаро́нньні, аб’екты́ўны

candidacy

[ˈkændɪdəsi]

n.

кандыдату́ра f.

candidate

[ˈkændɪdeɪt]

n.

кандыда́т -а m., кандыда́тка f.

candidate for president — кандыда́т на прэзыдэ́нта

candidature

[ˈkændədətʃʊr]

n., esp. Brit.

кандыдату́ра f.

candied

[ˈkændid]

adj.

1) зацукрава́ны, у цу́кры

candied fruit — садаві́на ў цу́кры

2) сало́дкі, саладжа́вы

candied words of praise — сало́дкія сло́вы пахвалы́

candle

[ˈkændəl]

n.

1) сьве́чка f.

2) сьве́чка (адзі́нка вымярэ́ньня сі́лы сьвятла́)

Candlemas, Candlemas Day

[ˈkændəlməs]

n.

грамні́цы pl. only

candlestick

[ˈkændəlstɪk]

n.

падсьве́чнік -а m.

candlewick

[ˈkændəlwɪk]

n.

кнот -а m. (сьве́чкі)