Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

suppliant

[ˈsʌpliənt]

1.

adj.

умо́льны, упраша́льны

a suppliant message for help — умо́льная про́сьба аб дапамо́зе

2.

n.

пако́рлівы про́сьбіт

supplicant

[ˈsʌplɪkənt]

n., adj.

гл. suppliant

supplicate

[ˈsʌplɪkeɪt]

v.t.

1) умо́льваць, пако́рліва ўпро́шваць

2) шчы́ра малі́цца

supplication

[,sʌplɪˈkeɪʃən]

n.

1) умо́льваньне, упро́шваньне n.

2) шчы́рая, пако́рлівая про́сьба або́ малі́тва

supply

I [səˈplaɪ]

1.

v.t. -pplied, -pplying

1) дастаўля́ць; забясьпе́чваць

2) пакрыва́ць, вярта́ць

to supply a deficiency — вярта́ць за недахо́п, пакрыва́ць няста́чу

3) задавальня́ць (жада́ньне, патрэ́бы)

4) замяня́ць, папаўня́ць

5) часо́ва заступа́ць

2.

n., pl. -pplies

1) забесьпячэ́ньне, даста́ўка, паста́ўка f.

2) запа́с -у m.

a supply of coffee — запа́сы ка́вы

3) прапанава́ньне n.

supply and demand — прапано́ва і по́пыт

4) часо́вы засту́пнік

5) бюджэ́тныя асыгнава́ньні

- in short supply

- in supply

II [ˈsʌpəlli]

adv.

гну́тка, мя́кка

support

[səˈpɔrt]

1.

v.t.

1) падпіра́ць, трыма́ць

Walls support the roof — Сьце́ны трыма́юць страху́

2) падтры́мваць

Hope supports us in trouble — Надзе́я падтры́мвае нас у бядзе́

3) утры́мваць

to support one's family — утры́мваць сваю́ сям’ю́

4) падтры́мваць, быць прыхі́льнікам

He supports the Liberals — Ён падтры́мвае лібэра́лаў

5) падмацо́ўваць

The facts support his statement — Фа́кты падмацо́ўваюць яго́нае цьве́рджаньне

2.

n.

1) падтры́мка, дапамо́га, падпо́ра f.

He needs our support — Яму́ патрэ́бная на́шая падтры́мка

2) утрыма́ньне n.

3) падпо́рка f.

supporter

[səˈpɔrtər]

n.

1) прыхі́льнік -а m.

2) той, хто падтры́мвае або́ ўтрымо́ўвае

suppose

[səˈpoʊz]

v.i.

1) дапушча́ць, дапуска́ць

Suppose you are late, what excuse will you make? — Дапу́сьцім, вы спазьні́ліся, чым вы бу́дзеце апра́ўдвацца?

2) меркава́ць; ду́маць, уважа́ць

I suppose she will come as usual — Мярку́ю, што яна́ пры́йдзе, як звыча́йна

He was supposed to come yesterday — Ён ме́ўся прыйсьці́ ўчо́ра

supposing

[səˈpoʊzɪŋ]

conj.

у выпа́дку, што; калі́ б

Supposing it rains, shall we still go? — Калі б ішо́ў дождж, ці мы ўсё адно́ по́йдзем?

supposition

[,sʌpəˈzɪʃən]

n.

дапушчэ́ньне, меркава́ньне n.