Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

denigrate

[ˈdenɪgreɪt]

v.t.

чарні́ць (хара́ктар, рэпута́цыю); паніжа́ць

denizen

[ˈdenɪzən]

n.

1) жы́хар -а́, насе́льнік -а m.

Fish are denizens of the sea — Ры́бы — насе́льнікі мо́ра

2) чужы́нец, яко́му нада́дзеныя пэ́ўныя правы́

3) запазы́чанае сло́ва

4) акліматызава́ная расьлі́на, зьвер, пту́шка

Denmark

[ˈdenmɑ:rk]

Да́нія

denominate

1.[dɪˈnɑ:mɪneɪt]

v.

дава́ць назо́ў чаму́, называ́ць, абазнача́ць

2. [dɪˈnɑ:mɪnət]

adj.

найме́нны (лік)

denomination

[dɪ,nɑ:mɪˈneɪʃən]

n.

1) на́зва f., назо́ў -ву m.

2) найме́ньне n.

to reduce kilograms and grams to the same denomination — вы́разіць кілягра́мы й гра́мы ў адны́м найме́ньні

3) веравызна́ньне n., сэ́кта f.

denominator

[dɪˈnɑ:məneɪtər]

n.

Math. назо́ўнік -а m. (дро́бу), дзе́льнік -а m.

to reduce to a common denominator — прыве́сьці да агу́льнага назо́ўніка

denote

[dɪˈnoʊt]

v.t.

1) зна́чыць; абазнача́ць, азнача́ць

2) пака́зваць

denounce

[dɪˈnaʊns]

v.t.

1) асуджа́ць, га́ніць, ганьбава́ць, публі́чна крытыкава́ць

2) выдава́ць; дано́сіць; абвінава́чваць

3) дэнансава́ць (умо́ву)

denouncement

[dɪˈnaʊnsmənt]

n.

гл. denunciation

dense

[dens]

adj.

1) густы́

a dense fog — густы́ тума́н

a dense forest — пагуда́стая пу́шча

2) глыбо́кі; вялі́кі; непрасяка́льны (матэрыя́л), непраніка́льны, непрахо́дны

3) шчы́льны, кампа́ктны

dense texture — густа́я ткані́на

4) Figur. тупы́, прыту́плены

He is dense today — Ён прыту́плены сёньня