Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

back up

а) пада́цца ўты́л, уза́д, тылава́ць

to back a car up — тылава́ць, пада́ваць аўтамабі́ль наза́д

б) падтрыма́ць каго́-што; дапамагчы́ каму́

bacon

[ˈbeɪkən]

n.

со́леная й вэ́нджаная грудзі́нка; бэко́н -у m., бачо́к -ка́ m.

bacon and eggs — яе́чня (на салані́не)

scrap of bacon — сква́рка f.

- bring home the bacon

bacteria

[bækˈtɪriə]

n., pl. of bacterium

бактэ́рыі

bactericidal

[bæk,tɪrəˈsaɪdəl]

adj.

бактэрыябо́йчы, бактэрыцы́дны

bacteriologist

[bæk,tɪriˈɑ:lədʒɪst]

n.

бактэрыёляг -а m.

bacteriology

[bæk,tɪriˈɑ:lədʒI]

n.

бактэрыялёгія f.

bacterium

[bækˈtɪriəm]

n., pl. -ria

бактэ́рыя f.

bad

[bæd]

1.

adj. worse, worst

1) дрэ́нны, нядо́бры, благі́; ке́пскі

He came at a bad time — Ён прыйшо́ў нядо́брым ча́сам

to see in a bad light — ба́чыць у дрэ́нным сьвятле́

2) няго́дны, ліхі́

a bad man — злы чалаве́к

bad temper — дрэ́нны настро́й

3) шко́дны

4) хво́ры, балю́чы

a bad leg — хво́рая нага́

5) фальшы́вы, бязва́ртасны

a bad check — бязва́ртасны чэк

6) дрэ́нны, няпра́вільны

bad French — няпра́вільная францу́ская мо́ва

7) гнілы́, сапсава́ны

bad egg —

а) сапсава́нае я́йка

б) дрэ́нны чалаве́к, няго́днік

8) мо́цны

a bad cold — мо́цная засту́да

9) Law нява́жны

a bad claim — нява́жная прэтэ́нзія

2.

n.

благі́ -о́га m., блага́я f., благо́е n.

Exchange the bad for better — Замяні́ць благо́е на ле́пшае

He is now $100 to the bad — Ён цяпе́р вінава́ты 100 даля́раў

- go to the bad

- feel bad about

- not half bad

- not so bad

bade

[bæd]

p.t. of bid

They bade us farewell — Яны́ разьвіта́ліся з на́мі

badge

[bædʒ]

1.

n.

1) адзна́ка, значо́к -ка́ m.

2) Figur. сы́мбаль -ю m.

Chains are a badge of slavery — Кайданы́ — сы́мбаль няво́льніцтва

2.

v.t.

дава́ць адзна́ку; адзнача́ць