Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

sneaker

[ˈsni:kər]

n.

1) спарто́вы чараві́к, красо́ўка f

2) той, хто падкрада́ецца або́ дзе́е крадко́м

sneaking

[ˈsni:kɪŋ]

adj.

1) та́йны; прыхава́ны, скры́тны

2) патае́мны, схава́ны, скры́ты; незразуме́лы, невытлумача́льны

to have a sneaking suspicion — мець скры́тае прадчува́ньне

sneakingly

[ˈsni:kɪŋli]

adv.

упо́тай, крадко́м; патае́мна

sneaky

[ˈsni:ki]

adj.

няго́дны, падсту́пны

sneer

[snɪr]

1.

v.i.

а) насьміха́цца; рабі́ць кпі́ны; кпіць

б) насьме́шліва ўсьміха́цца

2.

n.

насьме́шка f., кпі́ны pl.

sneeze

[sni:z]

1.

v.i.

чхаць

2.

n.

чха́ньне n., чы́хаўка f.

- sneeze at

sneeze at

informal

чхаць на каго́ (ста́віцца з пага́рдай або́ непава́гай)

He is not to be sneezed at — Зь ім не́льга не лічы́цца

sniff

[snɪf]

1.

v.i.

1) ню́хаць

2) шмо́ргаць но́сам

3) незадаво́лена фы́ркаць

She sniffed at the present to show her contempt — Яна́ скрыві́лася на падару́нак, каб паказа́ць сваю́ пага́рду

2.

v.t.

1) ню́хаць, чуць ню́хам (пра саба́ку)

2) уця́гваць, удыха́ць но́сам

3) Figur. выкрыва́ць, выню́хваць (змо́ву, небясьпе́ку)

3.

n.

1) чмы́ханьне n.

2) уды́х -у m.; удыха́ньне n.

3) нюх, пах -у m.

sniffle

[ˈsnɪfəl]

1.

v.i.

1) хлі́паць

The child stopped crying, but kept on sniffling — Дзіця́ пераста́ла пла́каць, але яшчэ́ ўсё ўсхлі́пвала

2) сапці́ праз зало́жаны нос

2.

n.

хлі́паньне, усхлі́пваньне n.

snip

[snɪp]

1.

v., (-pp-) v.t.

рэ́заць, стры́гчы нажні́цамі, перараза́ць

2.

n.

1) надрэ́з -у m.

With a few snips she cut out a paper doll — Не́калькімі надрэ́замі яна́ вы́разала ля́льку з папе́ры

2) абрэ́зак -ку m.

the snips of cloth and thread — абрэ́зкі ткані́ны і ні́так