Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

comedienne

[kə,mi:diˈen]

n.

камэдыя́нтка f.

comedown

[ˈkʌmdaʊn]

n.

1) informal заняпа́д -у m., зьбядне́ньне n.

2) стра́та стано́вішча або́ ра́нгу, дэграда́цыя f.

comedy

[ˈkɑ:mədi]

n., pl. -dies

1) камэ́дыя f.

2) заба́ўнае здарэ́ньне або́ вы́падак

comely

[ˈkʌmli]

adj. -lier, -liest

1) прыва́бны, прые́мны з вы́гляду; мі́лы, ста́тны

rather comely than beautiful — хутчэ́й прыва́бная, чым прыго́жая

2) адпаве́дны, прыго́дны

comet

[ˈkɑ:mɪt]

n.

камэ́та f.

come about

а) зда́рыцца, адбы́цца

б) завярну́цца, зьмяні́ць кіру́нак

come across

а) напатка́ць, сустрэ́цца; спатыка́цца

б) Sl. дава́ць, плаці́ць

гл. run across

come apart at the seams

разарва́цца, разьляце́цца, заняпа́сьці

come at

а) дайсьці́ да чаго́, дабра́цца

б) кі́нуцца на каго́, заатакава́ць

come back

а) варо́чацца, вярта́цца

б) по́мсьціць