Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

run amok

ашале́ць, звар’яце́ць

run away

уцячы́, зьбе́гчы

run a business

ве́сьці спра́ву, прадпрые́мства

run a horse

гнаць каня́

run a risk, take a risk

ісьці́ на ры́зыку, рызыкава́ць

run a tight ship

быць до́брым кіраўніко́м, мо́цна кірава́ць

run down

а) спыні́цца, пераста́ць працава́ць

б) зьбіць з ног у бе́гу

в) зьнясі́ліцца; заняду́жаць

г) прыніжа́ць, зьнеслаўля́ць

д) занепада́ць, хілі́цца да ўпа́дку

run for cover

шука́ць схо́вішча, хава́цца

run in

а) Sl. пасадзі́ць у турму́

б) забе́гчыся, заско́чыць да каго́ (ненадо́ўга)

run into

а) натыкну́цца на каго́ (выпадко́ва)

б) урэ́зацца, сутыкну́цца з кім-чым

The truck ran into a car — Грузаві́к урэ́заўся ў а́ўтамашы́ну

в) упіра́цца ў што

The street runs into the park — Ву́ліца ўпіра́ецца ў парк