Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

weak-kneed

[,wi:kˈni:d]

adj.

1) слабы́ (на но́гі)

2) слабасі́льны

weal

I [wi:l]

n.

дабрабы́т -у m.

II [wi:l]

n.

рубе́ц -ца́, шрам -а m.

wealth

[welӨ]

n.

1) бага́цьце n., дабро́ n.; даста́так -ку m.

2) вялі́кая ко́лькасьць

a wealth of words — бага́цьце сло́ваў, бага́тая ле́ксыка

wealthy

[ˈwelӨi]

adj.

бага́ты, замо́жны

a wealthy man — багаты́р -а́ m.

- get wealthy

- grow wealthy

wean

[wi:n]

v.t.

1) адвуча́ць (немаўля́ ад грудзе́й)

2) аддзяля́ць, адлуча́ць

weapon

[ˈwepən]

n.

збро́я f.

weaponry

[ˈwepənri]

n.

1) збро́я f.

2) узбрае́ньне n.

wear

[wer]

1.

v.t. wore, worn, wearing

1) насі́ць

She often wears that blue dress — Яна́ ча́ста но́сіць гэ́тую блакі́тную суке́нку

to wear a beard — насі́ць бараду́

2) зно́шваць

These shoes are badly worn — Гэ́тыя чараві́кі мо́цна зно́шаныя

All that walking wore a hole in my shoe — Ад усяе́ гэ́тае хадзьбы́ пратапта́ліся мае́ чараві́кі

3) выму́чваць; змо́рваць; зьнясі́льваць

She was worn with toil and care — Яна́ была́ змо́раная цяжко́й пра́цай і турбо́тамі

2.

v.i.

1) насі́цца, зно́швацца

This coat has worn well — Гэ́тае паліто́ насі́лася до́бра

His coat has worn to shreds — Яго́нае паліто́ знасі́лася да ні́ткі

2) Figur. трыва́ць

a friendship that did not wear — сябро́ўства, яко́е ня вы́трывала

3) Figur. міна́ць, цягну́цца (пра час)

it became hotter as the day wore on — Ця́гам дня рабі́лася гарачэ́й

wear out one’s welcome

перасядзе́ць час гасьці́ннасьці

weariless

[ˈwɪrɪləs]

adj.

нясто́мны, няўто́мны