Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sliding scale

1) рухо́мая шкала́ (зарабо́ткаў, цэ́наў, пада́ткаў)

2) лягарытмі́чная ліне́йка

slight

[slaɪt]

1.

adj.

1) малы́, невялі́кі, невялі́чкі, нязна́чны; нява́жны

a slight cold — лёгкая засту́да

I have a slight headache — Мне кры́ху балі́ць галава́

2) шчу́плы

She is a slight girl — Яна́ шчу́плая дзяўчы́на

3) лёгкі, слабы́

a slight excuse — слаба́я адгаво́рка

2.

v.t.

ста́віцца зь непаша́най або́ зьнява́жліва; занядба́ць

to feel slighted — чу́цца зьнява́жаным

She slights her work — Яна́ нядба́ла ста́віцца да свае́ пра́цы

3.

n.

непаша́на, зьнява́га f.; занядба́ньне n.

slighting

[ˈslaɪtɪŋ]

adj.

1) непачці́вы

2) зьневажа́льны, зьнява́жлівы; пага́рдлівы

a slighting remark — зьневажа́льная заўва́га

slightingly

[ˈslaɪtɪŋli]

adv.

зьневажа́льна, зьнява́жліва; непачці́ва; пага́рдліва

slightly

[ˈslaɪtli]

adv.

ма́ла; крыху́, ледзь

I know him slightly — Я крыху́ яго́ ве́даю

slim

[slɪm]

1.

adj. (-mm-)

1) шчу́плы, танкля́вы, то́нкі

2) малы́, слабы́

slim chances — слабы́я ша́нцы

2.

v.i. (-mm-)

тане́ць, танчэ́ць, худне́ць

3.

v.t.

рабі́ць танчэ́йшым

- slim down

slim down

паме́ншыць (паме́рам, ко́лькасьцю)

slime

[slaɪm]

1.

n.

1) лі́пкая гразь, бруд -у m., мул -у m., глей -ю m.

2) сьлізь f.

2.

v.t.

пакрыва́ць сьлі́зьзю, пэ́цкаць гра́зьзю

slimy

[slaɪmi]

adj.

1) мулава́ты, гле́істы

2) сьлі́зісты, вя́зкі, ліпу́чы

3) бру́дны

4) Figur. лісьлі́вы, падлі́зьлівы

sling

[slɪŋ]

1.

n.

1) пра́шча, рага́тка f.

2)

а) пе́равязь f.

a man with an arm in a sling — чалаве́к з руко́ю на пе́равязі

б) рэ́мень (пры стрэ́льбе)

3)

а) ля́мка f.

б) пятля́ з кана́та (для падыма́ньня гру́зу)

4) кідо́к -ка́ m.

2.

v., slung, slinging

1)

а) трыма́ць на пе́равязі

б) браць стрэ́льбу на рэ́мень

2) падыма́ць кана́там

3) кі́даць, шпурля́ць

4) страля́ць з рага́ткі