Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

outcry

[ˈaʊtkraɪ]

1.

n., pl. -cries

1) мо́цны крык, вы́крык -у m.

2) гу́чны пратэ́ст

2.

v.

1) го́ласна крыча́ць, выкры́кваць

2) перакры́кваць

outdated

[,aʊtˈdeɪtɪd]

adj.

састарэ́лы; старамо́дны; які́ вы́йшаў з ужы́тку

outdid

[,aʊtˈdɪd]

v., pt. of outdo

outdo

[,aʊtˈdu:]

v., -did, -done, -doing

1) зрабі́ць больш або́ лепш за каго́, пераплю́нуць каго́

2) перавы́сіць, перасягну́ць

outdone

[,aʊtˈdʌn]

v., pp. of outdo

ле́пей зро́блены, перавы́шаны

outdoor

[,aʊtˈdɔr]

adj.

во́нкавы, надво́рны

outdoor games — гу́льні на во́льным паве́тры

outdoors

[,aʊtˈdɔrz]

adv.

на дварэ́, во́нках; на во́льным паве́тры

outer

[ˈaʊtər]

adj.

во́нкавы, зьне́шні, знадво́рны; касьмі́чны

the outer ear — во́нкавае ву́ха

outer space

ко́смас -у m., касьмі́чная прасто́ра

outfit

[ˈaʊtfɪt]

n.

1)

а) адзе́ньне й абу́так

б) амуні́цыя f. (адзе́ньне й прыла́ды), рышту́нак -ку m.

a carpenter's (hunter’s) outfit — сталя́рскі (паляўні́чы) рышту́нак

2) працо́ўны калекты́ў, арганізава́ная гру́па

3) Milit. частка, адзі́нка f., разьлі́к -у m.

4) гаспада́рка f.