Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

annotate

[ˈænəteɪt]

v.

анатава́ць, дава́ць заўва́гі або́ камэнта́рыі (да тэ́ксту); устаўля́ць заўва́гі

annotation

[,ænəˈteɪʃən]

n.

1) анатава́ньне f.

2) крыты́чная заўва́га; тлумачэ́ньне n.

announce

[əˈnaʊns]

v.t.

1) абвяшча́ць, паведамля́ць, падава́ць да ве́дама

to announce to the students — паве́даміць ву́чням

to announce the names of the members of the new cabinet — пада́ць да ве́дама про́зьвішчы сябро́ў но́вага кабінэ́ту

2) абвяшча́ць (нумары́ прагра́мы)

announcement

[əˈnaʊnsmənt]

n.

паведамле́ньне, абве́шчаньне n., абве́стка f., апаве́шчаньне n.

announcement of a marriage — апаве́шчаньне жані́мства

announcer

[əˈnaʊnsər]

n.

1) апавяшча́льнік прагра́мы

2) Radio ды́ктар -а m.

annoy

[əˈnɔɪ]

v.t.

1) злава́ць, раздражня́ць

it annoys me — Гэ́та мяне́ раздражня́е

to be annoyed — быць раззлава́ным, незадаво́леным, злава́цца

2) турбава́ць; дакуча́ць, назаля́ць, дапяка́ць; дадзява́ць

annoyance

[əˈnɔɪəns]

n.

1) незадаво́ленасьць, раздражнёнасьць f.

an annoyance at the delay — незадаво́ленасьць з прычы́ны затры́мкі

2) даку́ка, назо́ла f.; пры́красьць, непрые́мнасьць f.

The heavy traffic on our street is an annoyance — Вялі́кі рух на на́шай ву́ліцы мо́цна дакуча́е

annoying

[əˈnɔɪɪŋ]

1.

adj.

1) які́ раздражня́е

2) даку́члівы, назо́йлівы, пры́кры

2.

n.

1) назаля́ньне, дакуча́ньне n.

2) злава́ньне n.

annual

[ˈænjuəl]

1.

adj.

1) гадавы́; штогадо́вы

an annual salary — гадава́я зарабо́тная пла́та

2) аднагадо́вы

an annual plant — аднагадо́вая расьлі́на

2.

n.

1) гадаві́к -а́ m.

2) Bot. аднагадо́вая расьлі́на

annually

[ˈænjuəli]

adv.

штого́ду; раз на год; ко́жны год