Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

consequential

[,kɑ:nsɪˈkwenʃəl]

adj.

1) які́ лягі́чна, пасьлядо́ўна выніка́е

2) які́ лі́чыць сябе́ ва́жным

3) ва́жны

consequently

[ˈkɑ:nsɪkwəntli]

adv.

заты́м; такі́м пара́дкам; таму́, у вы́ніку

conservation

[,kɑ:nsərˈveɪʃən]

n.

1) захава́ньне n.

conservation of energy — захава́ньне энэ́ргіі

2) ахо́ва (лясо́ў, рэ́чак)

3) запаве́днік -у m.

conservationist

[,kɑ:nsərˈveɪʃənɪst]

1.

n.

ахо́ўнік або́ прыхі́льнік ахо́вы прыро́ды

2.

adj.

ахо́ўны, які́ даты́чыць ахо́вы прыро́ды

conservatism

[kənˈsɜ:rvə,tɪzəm]

n.

кансэрваты́зм -у m.

conservatist

[kənˈsɜ:rvətɪst]

n.

гл. conservative n.

conservative

[kənˈsɜ:rvətɪv]

1.

adj.

1) кансэрваты́ўны, супраці́ўны зьме́нам

2) асьцяро́жны, памярко́ўны, умеркава́ны; скро́мны, сьці́плы

a conservative estimate — скро́мная ацэ́нка

3) які́ захо́ўвае ад псава́ньня, які́ кансэрву́е; засьцерага́льны

2.

n.

1) кансэрва́тар -а m.

2) рэакцыянэ́р -а m., рэакцыянэ́рка f.

conservator

[kənˈsɜ:rvətər]

n.

1) ахо́ўнік -а m., апяку́н апекуна́ m., кансэрва́тар -а m.

2) Brit. ахо́ўнік фо́ндаў музэ́ю

conservatory

[kənˈsɜ:rvətɔri]

1.

n., pl. -ries

1) музы́чная кансэрвато́рыя

2) цяплі́ца, аранжарэ́я f.

3) Obsol. склад -у m.; схо́ў -ву m.

2.

adj.

які́ захо́ўвае або́ кансэрву́е

conserve

1. [kənˈsɜ:rv]

v.t.

1) захо́ўваць (ад псава́ньня, разбурэ́ньня), захава́ць

2) ашчаджа́ць, зьберага́ць

3) кансэрвава́ць

to conserve meat — рабі́ць мясны́я кансэ́рвы

2. [ˈkɑ:nsɜ:rv]

n.

often conserves

фрукто́выя кансэ́рвы, варэ́ньне