Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

arrogance

[ˈærəgəns]

n.

ганары́стасьць f.; напы́шлівасьць, пы́ха f.; наха́бства n., фанабэ́рыстасьць f.

arrogant

[ˈærəgənt]

adj.

1) празьме́рна ганары́сты, фанабэ́рысты; пыхлі́вы, наха́бны

2) саманадзе́йны

arrogate

[ˈærəgeɪt]

v.t.

1) беспадста́ўна прысво́йваць, бяспра́ўна забіра́ць, прысабе́чваць

to arrogate a privilege — прысво́йваць прывіле́і

2) мець беспадста́ўныя прэтэ́нзіі

arrow

[ˈæroʊ]

n.

1) страла́ f.

bow and arrow — лук і страла́

2) стрэ́лка f. (што пака́звае кіру́нак)

arrowhead

[ˈæroʊhed]

n.

наканцо́ўе n., вастрыё стралы́

arsenal

[ˈɑ:rsənəl]

n.

арсэна́л -у m., склад зброі і вае́ннай амуні́цыі

arsenic

[ˈɑ:rsənɪk]

1.

n.

мыш’я́к -у́ m.

2.

adj.

мыш’яко́вы

arson

[ˈɑ:rsən]

n.

падпа́л -у m. (умы́сны, злачы́нны)

art

I [ɑ:rt]

1.

n.

1) маста́цтва n.

fine arts — прыго́жыя маста́цтвы

2) arts, pl. галі́на навуча́ньня

the faculty of arts — факультэ́т гуманіта́рных наву́каў

3) рамяство́ n.

the industrial arts — рамёствы

4) майстро́ўства n.

art of printing — майстро́ўства дру́ку

5) спры́тнасьць f., спрыт -у m.; уме́льства n.

the art of making friends — уме́льства здабыва́ньня сябро́ў

2.

adj.

маста́цкі

II [ɑ:rt]

v., Archaic = are I (used only with thou)

thou art — ты ёсьць

artefact

гл. artifact