Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

breathe easy

уздыхну́ць з палёгкай

breathing

[ˈbri:ðɪŋ]

1.

n.

1) дыха́ньне n.

labored breathing — цяжко́е дыха́ньне

2) дых -у m.; ве́льмі каро́ткі час

for the breathing of a second — на ча́стачку сэку́нды

3) перады́шка f.; адпачы́нак -ку m.

4) лёгкі ве́трык

5) прыдыха́ньне n.

2.

adj.

жывы́, які́ ды́хае

breathing space

ме́сца, час, каб во́льна ўздыхну́ць; наго́да адпачы́ць, перадыхну́ць

breathing spell

перапы́нак, перады́х, час адпачы́нку

breathless

[ˈbreӨləs]

adj.

1) бяз ду́ху; засо́пшыся

2) без дыха́ньня, мёртвы, нежывы́

3) бязьве́траны, спако́йны, бяз ру́ху

breathtaking

[ˈbreӨ,teɪkɪŋ]

adj.

які́ займа́е дух

breathwise

[ˈbretӨwaɪz]

гл. breadthways

breath test

праве́рка на алькаго́ль

breech

[bri:tʃ]

n.

зад -у m., аза́дак -ку m., я́гадзіца f.

breeches

[ˈbrɪtʃɪz]

n.

нагаві́цы, по́рткі pl.