Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

moon

[mu:n]

1.

n.

1) ме́сяц -а m. (спадаро́жнік Зямлі́)

2) ме́сячнае сьвятло́

3) спадаро́жнік плянэ́ты

the moons of Jupiter — спадаро́жнікі Юпі́тэра

2.

v.

блука́ць бязьдзе́йна, як у сьне; пазіра́ць абыя́кава

- once in a blue moon

moonbeam

[ˈmu:nbi:m]

n.

ме́сячны праме́нь, паласа́ ме́сячнага сьвятла́

moonlight

[ˈmu:nlaɪt]

1.

n.

ме́сячнае сьвятло́

2.

adj.

пры ме́сячным сьвятле́, уначы́

3.

v.i., Sl.

працава́ць па-за рэгуля́рнай працо́ўнай паро́й (уначы́, сьвя́тамі)

moonlit

[ˈmu:nlɪt]

adj.

залі́ты ме́сячным сьвятло́м, ме́сячны (пра ноч)

moonstruck

[ˈmu:nstrʌk]

adj.

звар’яце́лы, ненарма́льны; зьбянтэ́жаны

moony

[ˈmu:ni]

adj.

1) падо́бны да ме́сяца

2) расьсе́яны, няўва́жлівы; абыя́кавы, апаты́чны

Moor

[mʊr]

n.

Маўр -а m.

moor

I [mʊr]

v.

прыча́льваць (-ца); прышварто́ўваць (-ца) о́вен, карабе́ль)

II [mʊr]

n.

пу́стка, пустэ́ча f. (асабліва паро́слая ве́расам)

Moorish

[ˈmʊrɪʃ]

adj.

маўрыта́нскі

moose

[mu:s]

n.

лось лася́ m.