Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

anything

[ˈenɪӨɪŋ]

1.

pron.

што-не́будзь; штось; не́шта, усё; што-хаця́, нічо́га

Did you see anything? — Ці вы ба́чылі што-не́будзь?

Have you lost anything? — Ці вы не́шта згубі́лі?

I would give anything — Я ўсё адда́ў бы

He hasn’t found anything — Ён нічо́га не знайшо́ў

2.

adv.

хаця́ крыху́, наагу́л

is he anything like his father? — Ці ён хаця́ чым падо́бны да ба́цькі?

- anything at all

- anything but

- anything goes

anything at all

хоць што, хоць што-не́будзь

anything but

зусі́м не

He is anything but a coward — Ён зусі́м не баязьлі́вец

anything goes

усё дазво́лена

anytime

[ˈenitaɪm]

adv.

хоць -калі́; бяз ро́зьніцы калі́

anyway

[ˈeniweɪ]

adv.

1) так ці іна́кш; ува ўся́кім ра́зе; усё ро́ўна

I am coming anyway — Я ўсё ро́ўна прыйду́

Anyway I try, it comes out wrong — Як я ні спрабу́ю, выхо́дзіць няпра́вільна

2) абы-я́к

3) караце́й, караце́й ка́жучы, адны́м сло́вам

anywhere

[ˈeniwer]

adv.

хоць-дзе; дзе то́лькі; усю́ды

I’ll meet you anywhere you say — Я сустрэ́ну цябе́, дзе то́лькі ска́жаш

- anywhere from … to

- get anywhere

anywhere from … to

не́дзе ад… да

it will take anywhere from two to three hours to drive there — Зае́хаць туды́ зо́йме не́дзе ад дзьвюх да трох гадзі́наў

anywise

[ˈeniwaɪz]

adv.

не́як; не́йкім спо́сабам

aorta

[eɪˈɔrtə]

n., pl. -tas, -tae, Anat.

ао́рта f.