Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

knock down

а) зьбіва́ць (з ног), валі́ць

б) разьбіра́ць рэч (для пераво́зкі)

knock (on) wood

каб не ўрачы́

knock out

а) вы́біць

б) перамагчы́

в) накаўтава́ць

knock the bottom out of

зрабі́ць непрыда́тным; зьнішто́жыць

knock together

зьбіва́ць, рабі́ць сьпе́хам

knoll

[noʊl]

n.

малы́ ўзго́рак, узго́рачак -ка m., паго́рак -ка m.

knot

[nɑ:t]

1.

n.

1) ву́зел -ла́ m.

2) бант -а m., ба́нцік -а m., dim.

3) су́вязь f.

nuptual knot — сужэ́нства

4) на́расьць f. (на дрэ́ве)

5) ву́зел -ла́ m. (адзі́нка ху́ткасьці вадапла́ваў)

6) ця́жкасьць, перашко́да f.; замі́нка, за́гваздка f.

2.

v.

1) завя́заваць вузло́м

2) зблы́тваць (-ца), заблы́таць (-ца) у вузлы́

3) завя́зваць, рабі́ць фрэ́ндзлі

knotty

[ˈnɑ:ti]

adj.

1) вузлава́ты

2) заблы́таны, склада́ны

knout

[naʊt]

n.

бізу́н -а́ m.

know

[noʊ]

v., knew, known, v.t.

1) ве́даць, знаць

2) ме́ць ве́ды, уме́ць

3) быць знаёмым з кім

I know her very well — Я зь ёю ве́льмі до́бра знаёмы

Do you know this road? — Ці ты ве́даеш гэ́тую даро́гу?

4) уме́ць

Mary knows how to cook — Мары́я ўме́е гатава́ць