Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

knoll

[noʊl]

n.

малы́ ўзго́рак, узго́рачак -ка m., паго́рак -ка m.

knot

[nɑ:t]

1.

n.

1) ву́зел -ла́ m.

2) бант -а m., ба́нцік -а m., dim.

3) су́вязь f.

nuptual knot — сужэ́нства

4) на́расьць f. (на дрэ́ве)

5) ву́зел -ла́ m. (адзі́нка ху́ткасьці вадапла́ваў)

6) ця́жкасьць, перашко́да f.; замі́нка, за́гваздка f.

2.

v.

1) завя́заваць вузло́м

2) зблы́тваць (-ца), заблы́таць (-ца) у вузлы́

3) завя́зваць, рабі́ць фрэ́ндзлі

knotty

[ˈnɑ:ti]

adj.

1) вузлава́ты

2) заблы́таны, склада́ны

knout

[naʊt]

n.

бізу́н -а́ m.

know

[noʊ]

v., knew, known, v.t.

1) ве́даць, знаць

2) ме́ць ве́ды, уме́ць

3) быць знаёмым з кім

I know her very well — Я зь ёю ве́льмі до́бра знаёмы

Do you know this road? — Ці ты ве́даеш гэ́тую даро́гу?

4) уме́ць

Mary knows how to cook — Мары́я ўме́е гатава́ць

knowable

[ˈnoʊəbəl]

1.

adj.

пазнава́льны, дасту́пны пазна́ньню

2.

n.

пазнава́льнае n.

knowingly

[ˈnoʊɪŋli]

adv.

1) уме́ла, з уме́ньнем, па-майстэ́рску

2) сьве́дама; наўмы́сна, знаро́к

knowledge

[ˈnɑ:lɪdʒ]

n.

1) ве́да f.; наву́ка f.

a branch of knowledge — галіна́ ве́ды

2) ве́даньне n., паінфармава́насьць f.

it came to my knowledge — Мне ста́ла ве́дама

to (the best of) my knowledge — нако́лькі мне ве́дама

3) знаёмства, ве́даньне n., ве́стка f.

knowledgeable

[ˈnɑ:lɪdʒəbəl]

adj.

які́ ве́дае, паінфармава́ны

known

[noʊn]

v., p.p. of know

вядо́мы, ве́дамы

it is known — вядо́ма