Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

inhuman

[ɪnˈhju:mən]

adj.

1) бесчалаве́чны, лю́ты; бязьлі́тасны

2) нялю́дзкі, нечалаве́чы

inhuman powers of endurance — нечалаве́чыя сі́лы вытрыва́ласьці

inhumane

[,ɪnhjuˈmeɪn]

adj.

бесчалаве́чны, бязьлі́тасны, негума́нны

inhumanity

[,ɪnhjuˈmænəti]

n., pl. -ties

бесчалаве́чнасьць f., бесчалаве́чны ўчы́нак, антыгума́ннасьць f.

inhumation

[,ɪnhjuˈmeɪʃən]

n.

пахава́ньне n.

inhume

[ɪnˈhju:m]

v.t.

хава́ць, аддава́ць зямлі́ (паме́рлага)

inimical

[ɪˈnɪmɪkəl]

adj.

1) непрыя́зны; варо́жы

2) шко́дны, неспрыя́льны

inimitable

[ɪˈnɪmətəbəl]

adj.

неперайма́льны; непараўна́льны, надзвыча́йны

iniquity

[ɪˈnɪkwəti]

n., pl. -ties

1) вялі́кая несправядлі́васьць

2) зло n.; грэх граху́ m.

3) злы або́ несправядлі́вы ўчы́нак

initial

[ɪˈnɪʃəl]

1.

adj.

першапачатко́вы, пачатко́вы, зыхо́дны; пе́ршы

the initial letter of the word — пе́ршая лі́тара сло́ва

2.

n.

ініцыя́л -а m. or pl. ініцыя́лы

а) пе́ршыя лі́тары імя́ й про́зьвішча

б) заста́ўка f. (у кні́зе)

3.

v.t.

ста́віць ініцыя́лы

initiate

1. [ɪˈnɪʃieɪt]

v.t.

1) пачына́ць, распачына́ць, ініцыява́ць

2) урачы́ста прыма́ць у арганіза́цыю, адкрыва́ць таямні́цу

3) знаёміць, уво́дзіць каго́ ў што, утаямні́чваць

2. [ɪˈnɪʃiət]

n.

новапрыня́ты