Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

India

[ˈɪndiə]

І́ндыя

Indian

[ˈɪndiən]

1.

n.

1) індыя́нін -а, індзе́ец -йца m., індыя́нка, індзе́йка f.; індыя́не, індзе́йцы pl. (у Амэ́рыцы)

2) ко́жная з мо́ваў амэрыка́нскіх індыя́наў

3) інды́ец -йца m.; інды́йка f.; інды́йцы pl. (жыхары́ Індыі)

2.

adj.

1) індыя́нскі, індзе́йскі

2) інды́йскі

Indiana

[,indiˈænə]

штат Індыя́на

Indianapolis

[,indiəˈnæpəlɪs]

г. Індыяна́паліс

Indian Ocean

[,indiənˈoʊʃən]

Інды́йскі акія́н

indicate

[ˈɪndɪkeɪt]

v.t.

1) пака́зваць на што

2) адзнача́ць; быць зна́кам чаго́

3) Med. пака́зваць на неабхо́днасьць лячэ́ньня, апэра́цыі

in this case surgery is indicated — У гэ́тым вы́падку неабхо́дная апэра́цыя

indication

[,ɪndɪˈkeɪʃən]

n.

1) пака́званьне n.

2) знак -у m., адзна́ка f.; прыкме́та f.

3) паказа́ньне n.; адлі́к -у m. (прыла́ды)

indicative

[ɪnˈdɪkətɪv]

1.

adj.

1) паказа́льны

2) абве́сны

indicative mood — абве́сны лад

2.

n.

абве́сны лад

indict

[ɪnˈdaɪt]

v.t.

абвінава́чваць у судо́вым пара́дку

indictment

[ɪnˈdaɪtmənt]

n.

абвінава́ўчы акт, абвінава́чаньне n.