Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

sincerely

[sɪnˈsɪrli]

adv.

шчы́ра

yours sincerely — з паша́най да Вас (у лісьце́)

sincerity

[sɪnˈserəti]

n., pl. -ties

шчы́расьць f.

sine

[saɪn]

n., Math.

сынус -а m.

sinew

[ˈsɪnju:]

n.

1) сухажы́льле n.

2) Figur. моц, сі́ла f., энэ́ргія f.; крыні́ца сі́лы

sinewy

[ˈsɪnju:i]

adv.

1) му́скулісты

2) мо́цны, сі́льны

sinful

[ˈsɪnfəl]

adj.

грэ́шны; распу́сны, немара́льны

sing

[sɪŋ]

1.

v., sang or sung, sung, singing

1) пяя́ць, сьпява́ць

2) калыха́ць, усыпля́ць (дзіця́тка сьпе́вам)

3) апява́ць

Homer sang of Troy — Гамэ́р апява́ў Тро́ю

4) завыва́ць (пра ве́цер)

5) зьвіне́ць; сьвіста́ць

A bad cold made his ears sing — Ад вялі́кай засту́ды ў яго́ зьвіне́ла ў вуша́х

The teakettle sang — Засьвіста́ў ча́йнік

2.

n.

1) шум (у вуша́х); сьвіст -у m.

the sing of a bullet in flight — сьвіст ку́лі ў лёце

2) пяя́ньне n., сьпеў -ву m., сьпе́ўка f.

sing the praise(s) of

усхваля́ць каго́ да нябёсаў

Singapore

[ˈsɪŋgərɔ:r]

г. Сынгапу́р

singe

[sɪndʒ]

1.

v.t.

1) абсма́льваць

2) informal псава́ць, пля́міць (рэпута́цыю)

2.

n.

апёк -у m.