Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

badinage

[ˈbædɪnɑ:ʒ]

1.

n.

сябро́ўскія жа́рты

2.

v.t.

паджарто́ўваць, перакіда́цца жа́ртамі

badly

[ˈbædli]

adv.

1) бла́га, ке́пска, дрэ́нна, нядо́бра

to behave badly — бла́га захо́ўвацца

2) informal мо́цна; гане́бна

to be badly in need — мо́цна патрабава́ць

badly beaten — гане́бна пабі́ты

bad-tempered

[,bædˈtempərd]

adj.

1) з пры́крым хара́ктарам; зласьлі́вы, ху́ткі да зло́сьці

2) у дрэ́нным гумо́ры; не ў гумо́ры; сярдзі́ты

Baffin Island

[ˈbæfin,aɪlənd]

Ба́фінава Зямля́

baffle

[ˈbæfəl]

1.

v.t.

1) ста́віць у тупі́к, бянтэ́жыць

This puzzle baffles me — Гэ́тая зага́дка ста́віць мяне́ ў тупі́к

2) заміна́ць, перашкаджа́ць

2.

v.i.

бянтэ́жыцца

baffling

[ˈbæflɪŋ]

adj.

цяжкі́, склада́ны

a baffling problem — склада́нае зада́ньне

bag

[ˈbæg]

1.

n.

1) то́рба, то́рбачка f., мяшо́к -ка́, мех, мяха́, мяшэ́чак -ка m.

2) чамада́н -а m., валі́зка f., куфэ́рак -ка m.

3) pl. мяшкі́ пад вачы́ма

2.

v.t. (-gg-)

1) кла́сьці ў мяшкі́

2) Sl. ухапі́ць, укра́сьці

3.

v.i.

1) выпу́чвацца; надзіма́цца (пра ветразі́)

2) вісе́ць мяшко́м

His trousers always bag at the knees — По́рткі ў яго́ заўсёды віся́ць мяшко́м на кале́нях

- bag and baggage

- hold the bag

- it’s in the bag

bag and baggage

з усі́м майно́м

bag of bones

ску́ра й ко́сьці, ве́льмі худы́

bagatelle

[,bægəˈtel]

n.

1) драбні́ца f., глу́пства n.

2) род білья́рду

3) каро́ткі музы́чны твор лёгкага жа́нру