Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
і́далм., прям., перен., бран.и́дол, истука́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
і́дал, ‑а, м.
1. Статуй, скульптура, якім язычнікі пакланяліся як бажаству. Дзікунскі ідал. □ Не веру ідалам паганым, Што выразаюць разьбяры, Бажкам не веру маляваным, Што мажуць фарбай маляры.Купала.
2.перан. Пра таго, хто з’яўляецца прадметам абажання або нізкапаклонства. Жанчына павінна быць жанчынай, а не муміяй, якая дзеля свайго ідала адраклася ад усяго зямнога.Лобан.
3.Лаянк. Нягоднік. — Жартачкі — сто гусей перадушыў — ідал!Ваданосаў.
[Ад грэч. eidōlon — скульптура, малюнак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́ДАЛ (ад грэч. eidōlon вобраз, падабенства),
матэрыяльны прадмет, які з’яўляецца аб’ектам рэліг. пакланення. На Беларусі І. — каменныя, драўляныя або металічныя скульпт. выявы язычніцкіх багоў (напр., Шклоўскі ідал). Лакальныя назвы — багі, балваны, каменныя бабы, куміры, стоды, ёлупы. У час язычніцтва 1. ставілі на капішчах як аб’екты пакланення. Пасля ўсталявання хрысціянства большасць І. была знішчана, закапана ў зямлю ці ўтоплена; на многіх выбівалі крыжы ці надавалі ім форму крыжа. У пераносным сэнсе — прадмет сляпога пакланення.