ідал, ‑а, м.

1. Статуй, скульптура, якім язычнікі пакланяліся як бажаству. Дзікунскі ідал. ▪ Не веру ідалам паганым, Што выразаюць разьбяры, Бажкам не веру маляваным, Што мажуць фарбай маляры. Купала.

2. перан. Пра таго, хто з’яўляецца прадметам абажання або нізкапаклонства. Жанчына павінна быць жанчынай, а не муміяй, якая дзеля свайго ідала адраклася ад усяго зямнога. Лобан.

3. Лаянк. Нягоднік. — Жартачкі — сто гусей перадушыў — ідал! Ваданосаў.

[Ад грэч. eidōlon — скульптура, малюнак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)