экано́мка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. экано́мка экано́мкі
Р. экано́мкі экано́мак
Д. экано́мцы экано́мкам
В. экано́мку экано́мак
Т. экано́мкай
экано́мкаю
экано́мкамі
М. экано́мцы экано́мках

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экано́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

1. Гаспадарлівы, ашчадны чалавек.

2. Загадчык гаспадаркі.

|| ж. экано́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Hushälterin f -, -nen экано́мка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПАЛЁЎКІ (Microtinae),

падсямейства млекакормячых жывёл сям. хамяковых атр. грызуноў. Больш за 40 родаў (каля 20 сучасных), каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы. Жывуць у розных ландшафтах, сем’ямі або калоніямі. На Беларусі 7 сучасных відаў: андатра, П. вадзяная (Arvicola terrestris), П. лясная рыжая (Clethrionomys glareolus), П.-эканомка (Microtus oeconomus), П. звычайная, або шэрая (M. arvalis), П. земляная, або падземная (M. subterraneus), П. цёмная, або пашавая (M. agrestis), і 1 выкапнёвы для Беларусі від — П. вузкачарапная, або статкавая (M. gregalis), у наш час пашырана ў Азіі. 1 від і 1 падвід П. занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўж. цела (акрамя андатры) да 23 см, хваста — да ​1/2 даўж. цела. Морда круглявая, вушы кароткія. Расліннаедныя. Нараджаюць да 12 і больш дзіцянят, да 5 разоў за год. Многія П. — шкоднікі с.-г. раслін, пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб. Корм для многіх драпежных птушак і звяроў. Некат. — аб’екты промыслу.

Э.​Р.​Самусенка.

Палёўкі: 1 — вадзяная; 2 — эканомка; 3 — земляная.

т. 11, с. 554

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Wrtschafterin f -, -nen зага́дчыца гаспада́ркі, экано́мка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ахмістры́няэканомка; жанчына ў панскім двары, якая распараджалася хатняй гаспадаркай і мела ключы ад прадуктаў’ (БРС, Нас., Мядзв. мін., Шн., Бяльк.), ахмістрына ’жанчына, якая любіць распараджацца’ (КСТ), ст.-бел. охмистрина ’аканомка, ключніца’ (з XVII ст., Нас. гіст.). Утворана ад ст.-бел. охмистръ ’дваровы; чалавек, які загадваў службай пры двары’ (з XV ст., Нас. гіст.), запазычанага праз польск. ochmistrz ’тс’ з ням. Hofmeister, па тыпу княгіня (ад князь) або субстантывацыяй прыналежнага прыметніка охмистрина, як бандарына (ад бондар), параўн. ст.-бел. охмистровая, гл. Паўленка, Веснік БДУ, 1974, 1, 47; Булыка, Запазыч., 233; згодна Кюнэ, Poln., 82, бел. ахмістрыня з польск. ochmistrzyni ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)