шчо́дры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шчо́дры шчо́драя шчо́драе шчо́дрыя
Р. шчо́драга шчо́драй
шчо́драе
шчо́драга шчо́дрых
Д. шчо́драму шчо́драй шчо́драму шчо́дрым
В. шчо́дры (неадуш.)
шчо́драга (адуш.)
шчо́друю шчо́драе шчо́дрыя (неадуш.)
шчо́дрых (адуш.)
Т. шчо́дрым шчо́драй
шчо́драю
шчо́дрым шчо́дрымі
М. шчо́дрым шчо́драй шчо́дрым шчо́дрых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шчо́дры, -ая, -ае.

1. Які шырока аказвае дапамогу, ахвотна траціць сродкі на іншых, не скупы.

Ш. чалавек.

2. перан. Які з ахвотай, многа хваліць.

Ш. на пахвалу.

3. Каштоўны, багаты.

Ш. падарунак.

Шчодра (прысл.) надзяляць каго-н. чым-н.

4. перан. Моцны, інтэнсіўны ў сваім дзеянні, выяўленні.

Ш. бой.

Ш. дождж.

Шчодрай рукой (надзяляць каго-н.) — не шкадуючы.

|| наз. шчо́драсць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчо́дры в разн. знач. ще́дрый;

ш. чалаве́к — ще́дрый челове́к;

~рыя дары́ — ще́дрые дары́;

ш. на абяца́нні — ще́дрый на обеща́ния;

~рай руко́й — не скупя́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчо́дры, ‑ая, ‑ае.

1. Які ахвотна дзеліцца з другімі грашыма, маёмасцю; не скупы. Вера адразу прыкінула ў галаве, што яе пакупніца шчодрая жанчына і, выпіўшы, папрасіла яшчэ шклянку. Пальчэўскі. Мне гэты цуд без слоў гаворыць: Які ён шчодры, мой народ, Калі сябрам ад сэрца дорыць Не толькі дом — і сонца ўсход! Лось. // перан.; на што. Які лёгка, з ахвотай аддае, раздае што‑н., надзяляе чым‑н. Напэўна, па гэтай прычыне.. [К. Чорны] быў шчодры на пахвалу. Мележ. — Наш старшыня шчодры на пачастункі, госця так не выпусціць з хаты... Хадкевіч. Праўда, .. [Таня] і дагэтуль не вельмі шчодрая была на пісьмы. Гроднеў. // перан. Добры на натуры, па характару. Шчодрая душа. Шчодрае сэрца.

2. Вялікі па памерах, вялікі, значны па каштоўнасці. Закрасуе ў нашым полі Ураджай багаты І парадуе калгас наш Шчодраю аплатай. Журба. А ён [грыбнік] збірае, хітры чараўнік, З лясной аблогі шчодрую даніну. Грачанікаў. — Шырэй вароты, добры гаспадар! Упершыню натруджаныя рукі За мазалі свае — Прымаюць шчодры дар. А. Александровіч. Гэты шчодры слоўнікавы матэрыял дасканала выкарыстоўваецца пісьменнікам для стварэння адпаведных вобразаў. Шакун.

3. Багаты (пра прыроду, жыццё і пад.). Дружны, ураджайны, Проста небывала Шчодры выпаў год! Корбан. Непаўторная гэта пара Песню самую шчырую просіць, Ураджай па калгасных дварах Наша шчодрая восень развозіць. І. Калеснік. У сонечны дзянёк харошы Плады зняў з яблынь гаспадар, Прынёс у хату поўны кошык — Ад шчодрых яблынь першы дар. Непачаловіч. // Бурны, моцны, інтэнсіўны ў сваім дзеянні, выяўленні. Трэба было б ганіць яшчэ пана, але не пашэнціла яму на гэтую ўцеху: сканаў заўчасна ад шчодрага бою дужых рамеснікаў. Шынклер. Гарачай парай дыхала зямля, нядаўна напоеная шчодрым дажджом. Шамякін.

•••

Шчодрай рукой — не шкадуючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчо́дра прысл, шчо́дры

1. frigebig, grßzügig;

шчо́драй руко́й mit vllen Händen;

2. (багаты) reich (на што an D); usgiebig (плённы, эфектыўны);

шчо́драя прыро́да frigebige Natr

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уселітасці́вы, ‑ая, ‑ае.

Уст. Шчодры на літасці; велікадушны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ще́дрый в разн. знач. шчо́дры;

ще́дрый на обеща́ния шчо́дры на абяца́нні;

ще́дрые дары́ шчо́дрыя дары́;

ще́дрой руко́й шчо́драй руко́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

szczodrobliwy

1. шчодры;

2. багаты, шчодры

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чарэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Чэрпаць, зачэрпваць, набіраць. Чарэпай, шчодры вінадар, Як вока поўны коўш! Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

szczodry

шчодры

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)