Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
фра́за, -ы, мн. -ы, фраз, ж.
1. Закончанае выказванне.
Кароткая ф.
2. Напышлівы выраз, якім прыкрываецца беднасць, ілжывасць зместу.
Не даклад, а пустыя фразы.
3. У музыцы: рад гукаў або акордаў, якія ўтвараюць невялікую, адносна закончаную частку музычнай тэмы, мелодыі.
|| прым.фра́завы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Ф. акцэнт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фра́зав разн. знач.фра́за, -зы ж.;
◊
ходя́чая фра́за хадзя́чая фра́за;
изби́тая фра́за збі́тая фра́за.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фра́заж., в разн. знач.фра́за;
адна́ ф. з пісьма́ — одна́фра́за из письма́;
музы́чная ф. — музыка́льная фра́за;
хадзя́чая ф. — ходя́чая фра́за;
прыкры́цца ~зай — прикры́ться фра́зой;
зво́нкая ф. — зво́нкая фра́за;
◊ збі́тая ф. — изби́тая фра́за
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фра́за, ‑ы, ж.
1. Інтанацыйна аформленае спалучэнне слоў, якое выказвае думку; сказ. — Якая ты неасцярожная, Кетэ! — учулі хлапцы адрывак фразы.Самуйлёнак.— Напішыце сказ, — ..[Леанід] крыху падумаў, — ну, напрыклад, першую фразу, якую вы сёння сказалі, і раскажыце пра яе ўсё, што ведаеце.Шахавец.І зноў надакучліва палезла ў галаву фраза: «А чабор пахне...»Асіпенка.
2. Напышлівы выраз, які пазбаўлены ўнутранага зместу або які прыкрывае лжывасць гэтага зместу. Міхалка пустых фраз не любіць гаварыць. Яго прамовы цяпер кароткія і моцныя.Бядуля.[Чарнавус:] Адны траскучыя фразы і абсалютна нічога канкрэтнага.Крапіва.Вострае і глыбока прачутае пачуццё Радзімы ў Еўдакіі Лось вынікае з яе вершаў спакойна і сціпла, без гучных фраз.Звонак.
3. Устойлівае спалучэнне якіх‑н. слоў; хадзячы выраз. Гэтыя радкі па сутнасці ўжо сталі крылатай фразай.Бугаёў.
4. У музыцы — рад гукаў або акордаў, якія ўтвараюць невялікую, адносна закончаную частку музычнай тэмы, мелодыі. У агульным рознагалосым гуле чуюцца знаёмыя музычныя фразы.«Маладосць».
[Ад грэч. phrásis — выраз.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)